Людміла Яўгенаўна Радзецкая (нар. , Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук (2001).
Біяграфія Скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут (1982), працуе ў ім з 1986 (з 2001 прафесар кафедры, адначасова загадчык курса павышэння кваліфікацыі спецыялістаў). Навуковыя працы па гінекалагічнай эндакрыналогіі, генітальным эндаметрыёзе.
Літаратура
Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Эндакрынолагі Беларусі