Арыярамн (, ; каля 645 да н.э. — ?) — легендарны цар Парсы, ядра будучай Персідскай імперыі.
Імя Ariyāramna перакладаецца як «той, хто прыносіць мір арыям (іранцам)». Верагодна, быў братам Кіра І і сынам Тэіспа, але гэта не пацверджана. У любым выпадку, быў прадстаўніком роду Ахеменідаў. Згодна з Бехістунскім надпісам, які з’яўляецца ці не адзіным сведчаннем пра Арыярамна, быў першым царом Парсы, якая ўтварылася пасля расколу дзяржавы Тэіспа і ўключала 10 з 12 персідскіх плямёнаў. Пасля захопу яго ўладанняў мідыйскім царом Кіяксарам II страціў сваю пасаду, якая дасталася ці яго сыну Арсаму, ці Кіру І.
Табліцы з Гамадана У 1930 у раёне Гамадана былі знойдзеныя 2 залатыя табліцы з тэкстам ад першае асобы на старажытнаперсідскай. На табліцах распавядаецца пра кіраванне Арыярамна і яго сына Арсама. Ніжэй прыведзены тэкст адной з табліц:
Ariyâramna \ xšyathiya \ vazraka \ xšâyath iya \ xšâyathiyânâm \ xšâyathiya \ Pârsâ \ Cišpaiš \ xšâyathiyahyâ \ puça \ Haxâmanišah yâ \ napâ \ thâtiy \ Ariyâramna \ xšâyathiya \ iyam \ dahyâuš \ Pârsâ \ tya \ adam \ dârayâ \ miy \ hya \ uvaspâ \ umartiyâ \ manâ \ baga \ vazraka \ Auramazdâ \ frâbara \ vasnâ \ Au ramazdâha \ adam \ xšâyathiya \ iyam \ da hyâuš \ amiy \ thâtiy \ Ariyâramna \ xšâyathiya \ Auramazdâ \ manâ \ upastâ m \ baratuv
Арыярамн, вялікі цар, цар цароў, цар Персіі, сын цара Тэіспа, унук Ахемена. Кажа цар Арыярамн: Гэтая краіна Персія, якой я валодаю, поўнай добрых коней, добрых людзей, вялікі бог Агурамазда дараваў яе мне. Міласцю Агурамазды, я цар гэтай краіны. Цар Арыярамн кажа: дапамажы мне, Агурамазда.
Але сёння дадзеныя таблічкі значнай часткай даследчыкаў лічацца падробкай, ці то сучаснай, ці старажытнай, бо былі знойдзены на некантралюемых раскопках.
Спасылкі Ariaramnes
Катэгорыя:Ахеменіды Катэгорыя:Цары персідскія