Ілья Львовіч Курган (сапр. Эйдэльман; , , Барысаўская акруга — Памёр легендарны дыктар Ілля Курган // сайт «Наша Ніва» 21 жніўня 2019) — беларускі , дыктар радыё, . Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).

Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральны інстытут (1949) па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра» (першы выпуск інстытута, курс Еўсцігнея Міровіча). З 1949 года — дыктар (да 1987 года) і артыст Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. З 1959 года выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 1992 года — прафесар кафедры сцэнічнай мовы), з 1995 года — адначасова ў Беларускім універсітэце культуры.

Творчасць Мастацтва І. Л. Кургана выявілася ў радыёпастаноўках «Прымакі» Я. Купалы, «Паляўнічае шчасце» Э. Самуйлёнка, «Сцяг брыгады» А. Куляшова, «Незабыўныя дні» М. Лынькова, у шматсерыйным радыёспектаклі «Доктар Русель» У. Дзюбы. Сярод запісаў: на радыё — «Скіп’ёўскі лес» К. Чорнага (1995), «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча (1997), на грампласцінках — паэмы «Курган» Я. Купалы, «Новая зямля» і «Сымон-музыка» (урыўкі) Я. Коласа, «Мужнасць» і «Летні дзень» (урыўкі) П. Глебкі, «Дзесяты падмурак» П. Труса, вершы М. Багдановіча, П. Броўкі.

Літаратура

Спасылкі «Я Курган, про меня ещё Янка Купала писал». Легендарный диктор — про старость, культуру и шутки // TUT.BY 26 мая 2016

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Дыктары радыё Катэгорыя:Радыёвядучыя Беларусі