Жу́жа По́лгарДракахруст Ю. Вайна і мір палоў // Радыё Свабода. — 12 сакавіка 2008. (; ; пры нараджэнні Жужанна Полгар, ; таксама вядомая як Сьюзан ПолгарТрохі пра рэкардсмэнаў // Наша Ніва. — 18 лютага 2006., ; нар. 19 красавіка 1969, Будапешт) — венгерская і амерыканская шахматыстка, гросмайстар, восьмая чэмпіёнка свету з 1996 да 1999 года. Старшы трэнер ФІДЭ (2004), арбітр ФІДЭ (2015).Polgar, Susan // FIDE Ratings.
Біяграфія
У чатыры гады Полгар перамагла ў чэмпіянаце Будапешта сярод дзяўчынак да 11 гадоў, набраўшы 10 балаў з 10. У ліпені 1984 года, ва ўзросце 15 гадоў, яна стала першай у сусветным жаночым рэйтынгу.Susan Polgar // FIDE Open Chess Museum.
У 1991 годзе Полгар атрымала званне гросмайстра, стаўшы трэцяй жанчынай у гісторыі, якой ФІДЭ прысвоіла гэтае званне.
У 1996 годзе Полгар стала чэмпіёнкай свету, перамогшы ў матчы за тытул дзейную чэмпіёнку Се Цзюнь з лікам 8½:4½.
У 2002 годзе Полгар пачала прадстаўляць у спаборніцтвах ЗША, а ў 2019 годзе зноў перайшла пад юрысдыкцыю Венгерскай шахматнай федэрацыі.
Пасля завяршэння актыўнай гульнявой кар’еры Полгар займалася трэнерскай і арганізацыйнай працай. Яна ўзначальвала шахматныя праграмы Тэхаскага тэхналагічнага ўніверсітэта і Уэбстэрскага ўніверсітэта. У 2024 годзе на юбілейнай цырымоніі FIDE 100 Awards была прызнана найлепшым жаночым трэнерам.FIDE 100 Awards make history // FIDE. — 20 верасня 2024.
Жужа Полгар валодае некалькімі мовамі, у тым ліку венгерскай, англійскай, нямецкай, рускай, іспанскай, іўрытам і эсперанта, якую разам з шахматамі вывучала з дзяцінства.
У 2007 годзе Полгар стала галоўнай гераіняй дакументальнага фільма My Brilliant Brain: Make Me a Genius пра развіццё памяці і шахматных здольнасцей, знятага для National Geographic.My Brilliant Brain // Windfall Films.
Сёстры Сафія Полгар Юдзіт Полгар
Спасылкі Афіцыйны сайт Жужы Полгар
Катэгорыя:Шахматысткі Венгрыі Катэгорыя:Шахматысткі ЗША Катэгорыя:Шахматныя гросмайстры Катэгорыя:Шахматныя гросмайстры сярод жанчын Катэгорыя:Эсперантысты Катэгорыя:Спартсмены паводле алфавіта