«Прыго́ды То́ма Бамбадзіла» () — зборнік вершаў Джона Р. Р. Толкіна, упершыню выдадзены ў 1962 годзе. Кніга змяшчае 16 вершаў, прысвечаных казачным істотам і падзеям свету Серадзем’я. Два вершы сустракаюцца таксама ў «Валадары Пярсцёнкаў». Тому Бамбадзілу, вядомаму па «Брацтве Пярсцёнка», прысвечаны толькі два першыя вершы. Аўтарства асобных вершаў прыпісваецца хобітам з Серадзем’я Більба Торбінсу і Сэмвайзу Гэмджы, што запісалі іх на асобных аркушах паперы ці на старонках Пунсовай кнігі.
Сюжэт Вершы пра Тома Бамбадзіла адлюстроўваюць яго сустрэчу на шпацыры з рознымі ляснымі істотамі, якія здаюцца не зусім прыязнымі, аднак ён усіх іх закалыхвае. Так, яму трапляюцца маладая вадзяніца Злата, якая скідае яго ў ваду, а потым дастае яго капялюх; Стары Лазняк, які хапае соннага Тома, і сям’я барсукоў, што бяруць Бамбадзіла ў палон. Дома на яго нападае копша з кургана, вядомы па «Брацтве Пярсцёнка». Наступнага дня Том жэніцца са Златаю, а на вяселлі гуляе разам з барсукамі. Увосень Том адплывае на чоўне ў Шыр. Дарогаю ён сустракае (зноў не вельмі зычлівых) зімародка, на пяро якога ён змяніў лебядзінае пяро ў капелюшы; выдру, старую лебедзь і хобітаў на беразе, якія смяюцца з яго. На ноч ён спыняецца ў свайго знаёмага хобіта Відлюдніка і яго сям’і, а зранку знікае. Усе жывёлы, якіх ён спаткаў, адвозяць яго човен назад, аднак забываюць вёслы на граніцы Шыру.
Змест Прыгоды Тома Бамбадзіла () Прагулянка Бамбадзіла на чоўне () Прыгоды вандроўнага рыцара () Прынцэса Мі () Як Месячны дзед засядзеўся () Як Месячны дзед паквапіўся () Каменны троль () Берагавік Перы () Мары () Аліфант () Фастытакалон () Кот () Нарачоная-цень () Скарб () Звон мора () Апошні карабель ()
Спасылкі Прыгоды Тома Бамбадзіла
Катэгорыя:Легендарыум Толкіна Катэгорыя:Цыклы вершаў Катэгорыя:Казкі Джона Толкіна