Мастэрс 1997 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1997 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 2 па 9 лютага 1997 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 23-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £500,000 (на £40,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £130,000 атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.

Стыў Дэвіс выйграў свой трэці тытул Мастэрс, абыграўшы ў фінальным паядынку суайчынніка Роні О’Салівана з лікам 10:8.

Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Люты 1997 года Катэгорыя:Снукерны сезон 1996/1997