Рыф Хелен (, палаўанская мова: Hotsarihie) — атол на поўдні Палау. Разам з востравам Тобі складае асобны штат Тобі. Плошча атола разам з лагунай — 216 км². Аднак суша (некалькі скал і астравок Хелен) займае ўсяго 0,03 км². Насельніцтва (2000 г.) — 3 чал.

Геаграфія Рыф Хелен знаходзіцца на паўднёвым захадзе Каралінскіх астравоў у 68,8 км на паўднёвы ўсход ад бліжэйшага вострава Тобі, у 590 км на паўднёвы захад ад Нгерулмуда, сталіцы Палау. Атол уяўляе сабою прасторную лагуну (216 км²), якая дасягае ўглыб 60 м і атачаецца каралавым рыфам да 1200 м у шырыню. На захадзе рыф мае разрыў у выглядзе канала да 350 м у шырыню, прыдатны для марскіх суднаў. Большая частка атола падчас прыліву схавана пад вадой. Найбольшы ўчастак сапраўднай сушы — маленькі востраў Хелен (0,03 км²) на поўначы атола. Але і ён можа затапляцца ў перыяды штармоў і тайфунаў.

Прырода На востраве Хелен ёсць невялікі ўчастак лесу з хмызнякамі і какосавымі пальмамі. Тут таксама жыве пэўная колькасць марскіх птушак. Значна большую цікавасць з пункту гледжання экалогіі прадстаўляе фаўна каралавага рыфа. Яна добра захавалася дзякуючы аддаленнасці атола ад населеных рэгіёнаў. Фаўна прадстаўлена шматлікімі відамі рыб, у тым ліку леапардавымі акуламі і скатамі, а таксама марскімі чарапахамі, рознымі малюскамі і ігласкурымі.

Эканоміка Жыхары вострава Тобі наведваюць рыф Хелен для збору малюскаў. У 2001 г. быў прыняты план кіравання рыфам Хелен, які прадугледжвае ашчаднае выкарыстанне яго прыродных рэсурсаў і ахову ад іншаземнага браканьерства.

Спасылкі Helen Reef. The Hatohobei State Governor Islands of Palau Friends Of Tobi Island

Хелен Хелен Хелен Хелен Хелен Хелен