Мастэрс 1980 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1980 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 6 па 10 лютага 1980 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў шостым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £7,000, з якіх £4,500 атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 10 гульцоў, 8 з якіх займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Шэсць гульцоў пачыналі турнір адразу са стадыі 1/4 фіналу. Астатнія чацвёра разыгралі дзве астатнія пуцёўкі ў папярэднім раундзе.

Трафей турніру дастаўся дэбютанту Мастэрс валійцу Тэры Грыфітсу, які абыграў у фінальным матчы Алекса Хігінса з лікам 9:5.

Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Люты 1980 года