Аляксей Дзмітрыевіч Спяра́нскі (, , Вяцкая губерня — , ) — вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Акадэмік Акадэміі навук СССР (1939). Акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944).
А. Д. Спяранскі нарадзіўся ў горадзе Уржум Вяцкай губерні (зараз у Кіраўскай вобласці Расіі). У 1911 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. Падчас Першай сусветнай вайны ваенны ўрач. З 1920 года прафесар кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі ў Іркуцкім універсітэце. У 1923—1928 гадах асістэнт І. П. Паўлава. З 1926 года арганізатар і кіраўнік эксперыментальнага аддзела ў Ленінградскім інстытуце хірургічнай неўрапаталогіі. У 1928—1934 гадах загадчык аддзелам патафізіялогіі ў Ленінградскім інстытуце эксперыментальнай медыцыны. З 1934 года А. Д. Спяранскі ў Маскве, ва Усесаюзным інстытуце эксперыментальнай медыцыны, з 1945 года ў Інстытуце агульнай і эксперыментальнай паталогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР (у 1954 годзе пераўтвораны ў Інстытут нармальнай і паталагічнай фізіялогіі АМН СССР), дырэктар інстытута ў 1945—1954 гадах. З 1954 года загадчык аддзелам агульнай паталогіі.
Навуковая дзейнасць А. Д. Спяранскаму належаць навуковыя працы па пытаннях трафічнай функцыі нервовай сістэмы ў паталагічных працэсах. Займаўся распрацоўкай праблем этыялогіі працэсаў запалення, інфекцыі, імунітэту, пухліннага росту і інш.
Сярод апублікаваных прац: Нервная система в патологии, М. — Л., 1930; Элементы построения теории медицины, М. — Л., 1935; Избр. труды, М., 1955.
Узнагароды і прэміі Сталінская прэмія (1943) Прэмія імя І. П. Паўлава АН СССР (1937) 2 ордэны Леніна 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга медалі.
Літаратура
Спасылкі Сперанский Алексей Дмитриевич // Сайт РАН Выдающиеся медики — уроженцы Вятского края. Сперанский Алексей Дмитриевич // Кировская областная научная медицинская библиотека
Катэгорыя:Акадэмікі АМН СССР Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі СССР