Сіма Матавуль (; ,  — , ) — сербскі пісьменнік-рэаліст. Аўтар апавяданняў з жыцця Далмацыі, Чарнагорыі і Бялграду, а таксама двух раманаў — «Bakonja fra Brne» і «Uskok».

Біяграфія Пасля навучання ў Шыбеніку і Задары настаўнічае па далмацкіх вёсках і ў Херцаг-Нові. У 1881 годзе пераяжджае ў Чарнагорыю. Некалькі месяцаў правёў у Парыжы. Потым перасяляецца ў Сербію, дзе выкладае ў гімназіі і чыноўнічае. У Бялградзе правёў рэшту жыцця. Быў сябрам Сербскай каралеўскай акадэміі.

Аўтар каля сямідзесяці апавяданняў і навел, двух раманаў і некалькіх тамоў падарожных нататак, успамінаў і літаратурных артыкулаў рознага зместу. Самы значны яго твор такога кшталту — «Биљешке једног писца». Напісаў дзве драмы — «3авјет» і «На слави». Займаўся перакладам, перадусім з французскай.

Матавуль пачаў пісаць у сталым узросце. Быў адным з самых адукаваных еўрапейскіх пісьменнікаў. Цікавіўся філасофіяй і гісторыяй.

Да з’яўлення Сімы Матавуля ў сербскай літаратуры пераважалі рускія, венгерскія і нямецкія літаратурныя ўплывы. З ім пачынае адчувацца раманскі ўплыў, перш за ўсё французскі.

Як празаік вылучаецца вострым і цвярозым светабачаннем, здольнасцю заўважаць характэрныя рысы персанажаў і сітуацый.

Катэгорыя:Пісьменнікі Сербіі Катэгорыя:Сербскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Празаікі