Цін (Аўгусцін) Уевіч (;  — ) — адзін з найвыбітнейшых харвацкіх паэтаў XX стагоддзя, у творчасці якога адзначаюцца рысы сімвалізму, сюррэалізму і пазнейшых неамадэрнісцкіх плыняў. Яго паэзія высока ацэньваецца таксама ў Сербіі і Босніі і Герцагавіне.

Нарадзіўся ў Вргорацы непадалёк ад Макарскай. Перад Першай сусветнай вайной уваходзіў у лік бунтоўнай інтэлектуальнай моладзі. Рана пачынае друкавацца. У пачатку вайны эмігруе ў Парыж. Найбольш плённы перыяд творчасці Ціна Уевіча прыпадае на час паміж сусветным войнамі (Бялград, Сараева, Спліт, Заграб). З 1940 года жыў толькі ў Заграбе. Вучань Антуна Густава Маташа. Быў вядомы таксама як крытык, эсэіст, фельетаніст, паліглот.

Бібліяграфія Lelek sebra (1920) Kolajna (1926) Dva glavna bogumila (1931) Nedjelja maloljetnih (1931) Auto na korzu (1931) Ojađeno zvono (1936) Ljudi za vratima gostionice (1938) Skalpel kaosa (1938) Žedan kamen na studencu (1954)

Беларускія пераклады Выбраная паэзія / пераклад Л. Баршчэўскага і С. Шупы. — Мінск : Зміцер Колас, 2020. — 87 с. — (Паэты планеты).

Спасылкі

Катэгорыя:Харвацкамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Харватыі Катэгорыя:Паэты Югаславіі Катэгорыя:Перакладчыкі Харватыі Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на харвацкую мову Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на харвацкую мову Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Мірагай