Іван Мікалаевіч Лушчы́цкі (, вёска Агароднікі, Капыльскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі філосаф. Член-карэспандэнт АН БССР (1969), доктар філасофскіх навук (1952), прафесар (1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1930). У 1934—1940 гадах навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1941 дабравольцам сышоў на фронт, удзельнік Сталінградскай бітвы і аперацыі "Баграціён".Лущицкий Иван Николаевич У 1946—1947 гадах вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, з 1947 года намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута філасофіі і права АН БССР, адначасова загадчык кафедры Мінскага педагагічнага інстытута. У 1951—1953 гадах загадчык сектара АН БССР, з 1953 года прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць Працы па гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі другой паловы ХІХ стагоддзе. Прааналізаваў філасофскія і грамадска-палітычныя погляды К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча і іншых прадстаўнікоў беларускай культуры, раскрыў ўплыў ідэй А. І. Герцэна, М. Г. Чарнышэўскага на фарміраванне рэвалюцыйна-дэмакратычных поглядаў К. Каліноўскага, на развіццё грамадска-палітычнай думкі беларускага народа. Даследаваў прагрэсіўныя грамадскія ідэі ў вуснай народнай творчасці таго перыяду.

Асноўныя працы Передовая общественно-политическая и философская мысль в Белоруссии во второй половине 19 века : автореф. дис…. д-ра филос. наук / АН СССР, Ин-т философии. — М., 1951. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX ст. — Мн., 1958. Крестьянское движение в Белоруссии после отмены крепостного права (1861—1862 годы) : документы и материалы / Ин-т истории АН БССР, Архивное упр. БССР, Центр. гос. ист. архив БССР, Гос. архив Минской обл. — Мн., 1959. Некоторые вопросы мировоззрения народа в белорусском дореволюционном фольклоре. — Мн., 1962 (ред.). Основы марксистско-ленинской этики : краткий курс лекций: [для вузов]. — Мн., 1965 (ред.). Основы научного атеизма: [учеб. пособие для вузов]. — Мн., 1967 (ред.). Ленинское атеистическое наследие и современность : [сборник статей] / Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Мн., 1971 (ред.). Производственная деятельность женщин и семья : [материалы симпозиума, 21-24 июня 1969 г.]. — Мн., 1972 (ред.). Общественная мысль в период восстания 1863 г. Кастусь Калиновский // Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). — Мн., 1973. Основы марксистско-ленинской этики : [для вузов]. — Мн., 1974 (ред.).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Член-карэспандэнт ЛУШЧЫЦКІ Іван Мікалаевіч Іван Мікалаевіч Лушчыцкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капыльскім раёне Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Галоўныя вучоныя сакратары НАНБ