Kenyanthropus — старажытны род гамінід, які жыў у пліяцэне каля 3,2-3,5 млн гадоў таму.

Адкрыццё Астанкі кеніантрапа былі выяўленыя групай Міў Лікі на беразе возера Туркана (былое Рудольф) у 1999 годзе. На думку першаадкрывальнікаў, не аўстралапітэк, а менавіта кеніантрап, з’яўляецца прамым продкам чалавека. У перакладзе з латыні Kenyanthropus platyops азначае «пласкатвары кенійскі чалавек». Акрамя віда K. platyops, Лікі адносіць да роду Kenyanthropus яшчэ і від Homo rudolfensis. Іншыя ж антраполагі класіфікуюць кеніантрапа як асобны від аўстралапітэкаў — Australopithecus platyops або інтэрпрэтуюць яго ў якасці аднаго з індывідаў аўстралапітэка афарскага.

Спасылкі

Происхождение человека (Плосколицый, оррорин и другие кадаббы: наше фамильное древо снова ветвится) Вокруг Света / Издания / Журнал <Вокруг света> / Архив номеров / / 2003 / Май / Наследники по прямой Kenyanthropus.com BBC Science article about importance of Kenyanthropus Platyops A picture of Kenyathropus-Platyops at the American Museum of Natural History О Кениантропе на портале Антропогенез.ру

Катэгорыя:Продкі чалавека † Катэгорыя:Вымерлыя прыматы Катэгорыя:Млекакормячыя пліяцэну