Australopithecus sediba — від аўстралапітэкаў, вядомы па рэштках, узрост якіх ацэньваецца ў 1,78-1,95 млн гадоў (плейстацэн).
Два няпоўныя шкілеты гэтага віду былі знойдзены пры раскопках у пячоры Малапа (Malapa) на тэрыторыі аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, вядомага як «Калыска чалавецтва», у Паўднёвай Афрыцы. Першы шкілет — падлетка мужчынскага полу (галатып), другі — дарослай асобіны жаночага полу. На сённяшні дзень знойдзена больш за 130 фрагментаў гэтых шкілетаў. Гэтыя знаходкі першапачаткова былі апісаны ў двух артыкулах у часопісе «Science» паўднёваафрыканскім палеаантраполагам Лі Бергерам і яго калегамі як новы від ранніх продкаў чалавека. Там жа новы від названы Australopithecus sediba («sediba» азначае «крыніца» або «калодзеж» ў мове сота). Вядомы антраполаг Дональд Джохансан (Donald Johanson) лічыць, што косткі A. sediba варта аднесці да роду HomoЭлементы — новости науки: Australopithecus sediba — австралопитек, похожий на человека. Пасля адкрыцця значна больш прагрэсіўнага віда Homo gautengensis, які жыў у Паўднёвай Афрыцы адначасова з А. sediba, прэтэндэнтам на ролю прамога продка ранніх Homo стаў, на думку Дарэна Курно, А. garhi, які быў знойдзены ў Эфіопіі і датуецца узростам каля 2,5 млн гадоў тамуToothy Tree-Swinger May Be Earliest Human .
Літаратура
Спасылкі Australopithecus sediba Новый анализ скелета Australopithecus sediba на портале Антропогенез.ру
Гоминиды в шкафу — Газета. Ru (9.04.2010) Australopithecus sediba назван кандидатом на роль непосредственного предка Homo — Компьюлента (19.04.2011) Австралопитек седиба оказался более умелым, чем «человек умелый» — Газета. Ru (9.09.2011) Австралопитеки седиба питались корой, листьями и фруктами — РИА Новости (27.06.2012)
* Катэгорыя:Дагістарычная Афрыка Катэгорыя:Млекакормячыя плейстацэну †