Аляксандр Пятровіч Ігнаценка (, в. Студзянец, , БССР — 24 мая 1998, Мінск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1978), прафесар (1980).

Біяграфія Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1955), аспірантуру (1958). У 1963 абараніў кандыдацкую дысертацыю. Выкладчык, намеснік дэкана завочнага і гістарычнага факультэтаў (1966—1978), загадчык кафедры гісторыі Беларусі (1990—1994), прафесар БДУ.

Адзін з першых, хто ў пасляваенны час звярнуўся да дасавецкага перыяду ў вывучэнні гісторыі Беларусі: прапанаваў аналіз рускай дваранскай і буржуазнай гістарыяграфіі, польскай гістарыяграфіі, вылучыў аспект «фальсіфікацыя гісторыі Беларусі беларускімі буржуазнымі нацыяналістамі».

Літаратура У.А.Сосна, М.Ф.Чудаеў. Аляксандр Пятровіч Ігнаценка. Памяці вучонага // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Эканоміка. Права. - 1998. - № 2. - С. 78. .

Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ