Артонія (Arthonia) — род лішайнікаў сямейства артоніевых.
Апісанне Слаявіна накшталт тонкай скарынкі, усярэдзіне субстрату або на яго паверхні. Пладовыя целы чорныя, бурыя, карычневыя, у выглядзе плям, няправільных зорачак, сядзячыя ці пагружаныя ў слаявіну. Сумкі 6-споравыя,грушападобныя, з патоўшчанай абалонкай. Споры падоўжана-авальныя да верацёнападобных, двух- або шматклетачныя, бясколерныя ці карычняватыя.
Пашырэнне Насяляюць пераважна гладкую і маладую кару ліставых дрэў, радзей лісце вечназялёных раслін, драўніну і камяністы субстрат (валуны) як ва ўмераных, так і ў трапічных рэгіёнах абодвух паўшар’яў. Віды роду прадстаўлены як лішайнікамі, так і ліхенафільнымі грыбамі. У свеце вядома каля 160 відаў. На Беларусі найбольш пашыраныя і . Растуць пераважна на кары лісцевых дрэў. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і вясной.
Індыкатарныя расліны.
Літаратура Артонія // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979. Кабзар Н. Артонія //
Спасылкі
Катэгорыя:Аскаміцэты Катэгорыя:Роды грыбоў