Бацы́дыя (Bacidia) — род лішайнікаў сямейства рамалінавых.
Апісанне
Слаявіна ў выглядзе скарынкі, прымацаванай гіфамі да субстрату. Фотабіёнт — зялёныя водарасці, з акруглымі або шырока эліпсоіднымі клеткамі. Пладовыя целы сядзячыя ці пагружаныя ў слаявіну. Сумкі авальнападоўжаныя з 8 спорамі.
Арэал і экалогія У свеце вядома каля 95 відаў, шырока распаўсюджаны па ўсім зямным шары. Прадстаўнікі роду насяляюць кару дрэў, імхі, раслінныя рэшткі, радзей камяні, шэраг відаў аддае перавагу вельмі кіслым субстратам.
На Беларусі найбольш пашыраныя , , . Растуць на кары ліставых (ліпа, асіна, дуб, клён), радзей хвойных (елка) дрэў, на апрацаванай драўніне (квартальныя слупы, альтанкі і г. д.) у ліставых і мяшаных лясах, на антрапагенных тэрыторыях (гарадскія паркі, скверы), таксама ў старых сядзібных парках.
Індыкатарныя расліны.
Літаратура Бацыдыя // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Спасылкі
Катэгорыя:Рамалінавыя Катэгорыя:Роды грыбоў