Ко́брынскае кня́ства — удзельнае княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, у басейне рэчак Мухавец і Кобрынка. Існавала ў 1404Дзярнович О. Берестейский повет до и после Реформы 1565—1566 гг.: к истории административно-территориальных единиц в Великом княжестве Литовском // Ukraina Lithuanica. — К., 2009. — Т. І. — С. 44.—1519 гадах. Сталіца — Кобрын. Уладанне князёў Кобрынскіх з роду Гедзімінавічаў.
Узнікненне Валынскае княства З часу першае згадкі Кобрынская зямля знаходзілася ва ўладанні валынскіх князёў. Упершыню горада Кобрын згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1287 годам, калі валынскі князь Уладзімір Васількавіч пакінуў яго ў спадчыну сваёй жонцы Вользе РаманаўнеКобрин // Города Беларуси:
Барацьба за Валынь У пачатку XIV стагоддзя Галіцка-Валынскае княства прыйшло ў заняпад. Па смерці манарха Юрыя-Баляслава Трайдзенавіча на княства пачаў прэтэндаваць Любарт Гедзімінавіч, бо яго жонка была стрыечнай сястрой памерлага.
Канкурэнцыю Любарту склаў польскі кароль Казімір III, які ў 1349 захапіў Львоў, Галіч, Уладзімір-Валынскі, Брэст і пацясніў Любарта з Валыні. У выніку дзвюх польска-літоўскіх войн у 1366 годзе Казімір мусіў быў адмовіцца ад большай часткі сваіх набыткаў, а пра Кобрын напісаў, што той з ваколіцамі належыць вялікаму князю літоўскаму Альгерду. Ад Альгерда горада перайшло да яго сына Фёдара.
Фёдар Ратненскі Па смерці бацькі ў 1377 Фёдар, не жадаючы прызнаць сюзерэнам свайго браценіка Ягайлу, дабраахвотна прыняў ленную прысягу Людвіку I Вялікаму — каралю Венгрыі і Польшчы. Гэты факт паказвае на тое, што Фёдар Альгердавіч (празваны Ратненскім) валодаў сваім удзелам (гарадамі Ратна, Любамль, Кашэрск і прылеглымі тэрыторыямі) незалежна ад валынскага князя Фёдара Любартавіча. 23 кастрычніка 1386 Фёдар Альгердавіч усё ж прынёс прысягу ЯгайлуШабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. — Киев: Наукова думка, 1987. — 181 с.. Меў трох сыноў: Рамана, Юрыя (Гурку) Краснічанскага і СангушкуНасевіч Г. В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 стагоддзяў. — Мінск, 1993. — якія і падзялілі бацькоўскі ўдзел. Князем кобрынскім стаў Раман Фёдаравіч.
Кобрынскае княства Раман Фёдаравіч Раман Фёдаравіч (каля 1394 — пасля 1416) упершыню згадваецца пад 1387 годам як князь Кобрына. Гэты рок прынята лічыць пачаткам узнікнення дынастыі кобрынскіх князёўИстория Кобрина // Геоинформационная система. Беларусь.. У 1404 вялікі князь Вітаўт пацвердзіў правы Рамана на Кобрын, а таксама Грушава, Прохаў, Несухож і МіланавічыБарысюк Ю. А. Князі Кобрынскія .. Цягам XV стагоддзя княства існавала ў ВКЛ як самастойная адміністрацыйна-тэрытарыяльная і судовая акруга; падзялялася на Кобрынскую і Прушанскую (Пружанскую) воласціВалерый Пазднякоў. Кобрынскае княства // С. 219..
У 1411—1416 гадах Раман знаходзіўся пры двары караля, пасля 1416 яго імя ў крыніцах не згадваецца.
Сямён Раманавіч Па смерці Рамана князем Кобрынскім стаў яго сын Сямён Раманавіч (каля 1400 — каля 1460. Падчас грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1431—1435 гадоў Раман адным з першых выступіў на баку Свідрыгайлы, аднак у бітве з каралеўскім ваяводам Грыцько Кірдыевічам быў разбіты. За падтрымку Свідрыгайлы быў пазбаўлены Ратны. Раман быў у шлюбе з Ульянай (пам. каля 1494) — дачкой Сямёна Іванавіча Гальшанскага па мянушцы ЛютыВойтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича, 2000. — 649 с — ISBN 966-02-1683-1. .
Іван Сямёнавіч Апошнім мужчынскім прадстаўніком княжацкай дынастыі быў Сямёнаў сын Іван (каля 1430 — пасля 1491). Іван Сямёнавіч разам са сваёй жонкай Фядорай (дачкою Івана Рагацінскага) шмат ахвяравалі на будаўніцтва і забеспячэнне цэркваў і кляштараў. На іх грошы былі ўзведзены царква ў Дабучыне, а таксама Спаскі манастыр у Кобрыне, у якім яны і былі пахаваны. Іван Сямёнавіч не пакінуў па сабе нашчадкаў.
Фядора Іванаўна Па смерці Івана Сямёнавіча вялікі князь Аляксандр пацвердзіў права Фядоры на валоданне трацінай княства. У 1492 годзе яна выйшла замуж за Юрыя Пацэвіча (пам. 1506). Па яго смерці Фядоры давялося судзіцца за права валодання княствам. У 1508 годзе Фядора перахрысцілася ў каталіцтва пад імем Соф'я і выйшла замуж за віленскага ваяводу і канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла (1440?—1512). Фядора памерла ў 1512 годзе.
Ганна Сямёнаўна Апошняй кіраўніцай княства была дачка Сямёна Раманавіча Ганна. У 1481 на яе вяселлі з князем Фёдарам Іванавічам Бельскім была здзейснена спроба замаху на вялікага князя Казіміра. Пасля няўдалага замаху Бельскі мусіў быў уцячы ў Маскву. Ганна не здолела атрымаць дазвол выехаць да мужа і пасля 1495 года была выдадзена замуж за маршалка Вацлава Станкавіча Касцевіча. Па смерці Ганны ў 1518 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары надаў В. Касцевічу пажыццёвае права валодання землямі жонкі на правах арэнды. Кобрын з прылеглымі землямі зрабіўся староствамКлимчук Ф. Д. Некоторые дискуссионные вопросы средневековой истории Надъясельдья и Погорынья // Palaeoslavica, XII. 2004, No 1. — Cambridge, Massachusetts. — С. 5—28., адміністрацыйна падпарадкаваным вялікаму князю, ад імя якога праводзілася кіраванне.
Па смерці В. Касцевіча ў 1532 староства ў якасці павета ўвайшло ў склад Падляскага ваяводства, уладанне каралевы Боны. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) Кобрынскі і Камянецкі паветы ўключаныя ў склад Берасцейскага павета.
Гл. таксама Кобрынскі павет Кобрынская эканомія
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:З’явіліся ў 1404 годзе Катэгорыя:Гісторыя Кобрына Катэгорыя:Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Зніклі ў 1519 годзе Катэгорыя:Княствы ў беларускай гісторыі