Аляксандр Астрожскі (, Вявёрка каля Тарнава — , Цярнопаль) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода валынскі (з 1593), староста пераяслаўскі (з 1594).
Валодаў гарадамі Ратна (прыкладана з 1590), Дарагабуж, Сураж, Звягель, паловай горада Астрог (усе з 1603).
Біяграфія З княжацкага роду Астрожскіх уласнага герба, сын Канстанціна-Васіля і Соф'і з Тарноўскіх. Меў братоў Януша і Канстанціна, сясцёр Кацярыну і Лізавету.
Дзяцінства правёў у Дубне, выхаванне і адукацыю спачатку атрымаў у Астрогу, а потым пры двары караля і вялікага князя.
У 1592 годзе пабраўся шлюбам з каталічкай Ганнай Косткай, уладальніцай горада Ярослаў у Рускім ваяводстве, дзе збудаваў палац. У 1593 годзе разбіў пад Яраславам татараў.
Разам з бацькам супрацьдзейнічаў правядзенню царкоўнай уніі, удзельнічаў у праваслаўным саборы 1596 года ў Берасці, саборы праваслаўных і пратэстантаў 1599 года ў Вільні.
Меў 5 сыноў (Канстанцін Аляксандр, Крыштаф, Януш Павел, Аляксандр, Васіль) і 3 дачок (Соф'я, Ганна Алаіза, Кацярына).
Раптоўна памёр у 1603 годзе (магчыма яго атруцілі). Пахавалі князя ў Астрогу, у царкве Яўлення Гасподняга.
Літаратура
Barbara Sawczyk, Maria Sąsiadowicz, Ewa Stańczyk. Ocalić od zapomnienia... Patroni tarnowskich ulic. Tom 2. — Tarnów, 2004. ISBN 83-915445-6-7. І. Ворончук. Володіння князів Острозьких на Східній Волині. — Київ-Старокостянтинів, 2001.
Спасылкі
Аляксандр Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы валынскія Катэгорыя:Старосты пераяслаўскія Катэгорыя:Пахаваныя ў Астрогу