Ковенскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — горад Коўна.
Гісторыя Утварыўся згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566). У склад павету ўваходзіла тэрыторыя Прэнскага, Ваўкавіскага, Дасунскага, Віштынецкага старостваў (дзяржаўных валасцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткіPowiat kowieński // S. 339..
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.
Ураднікі На Гродзенскім сойме 12 студзеня 1793 дзеля павелічэння колькасці сенатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян ковенскі шляхам павышэння да кашталянскай годнасці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ігнацій Забела. Ён атрымаў прывілей 26.10.1793, але ўжо ў снежні таго ж года новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала ковенскую кашталянію. У выніку, кашталян ковенскі захаваў свой тытул, але ўжо не меў сенатарскіх паўнамоцтваў.
Літаратура
Катэгорыя:Троцкае ваяводства