Жавускія () — шляхецкі род герба «Крыўда».

Паходзіць з Падляшша, упершыню згадваецца ў дакументах за 1541 год у сувязі з Крыштафам Жавускім. Значнае ўзвышэнне роду адбылося ў XVIII стагоддзі, калі Станіслаў Матэвуш Жавускі набыў у спадкаемцаў Яна Сабескага Падгорацкі замак і навакольныя землі.

Ад старэйшага сына Вацлава Пятра Жавускага ўтварылася іншая галіна роду, якая валодала маёнткам Паграбішча на Падоллі.

У 1856 годзе атрымаў тытул графаў Каралеўства Польскага.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі Лявон Крэўза-Жавускі (?—1639) — архібіскуп смаленскі. Станіслаў Матэвуш Жавускі (1662—1730) — гетман вялікі каронны. Вацлаў Пётр Жавускі (1706—1779) — гетман вялікі каронны. Станіслаў Фердынанд Жавускі (1737—1786) — харунжы вялікі літоўскі. Адам Ваўжынец Жавускі (1760—1825) — кашталян віцебскі. Генрых Жавускі (1791—1866) — польскі пісьменнік. Эвеліна Жавуская (1801—1882) — жонка Анарэ дэ Бальзака Кацярына Жавуская (1858—1941) — пісьменніца і авантурыстка.

Галерэя

Спасылкі