Януш Тышкевіч (1590—1649) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода кіеўскі (з 1630).

Трымаў Сняцінскае і Жытомірскае староствы. Граф на Лагойску і Бярдычаве.

Біяграфія thumb|злева|120px|Януш Тышкевіч

З лагойскай лініі шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Тэадора Фрыдэрыка і Соф'і з Заслаўскіх. Меў братоў Самуэля і Гераніма.

Браў удзел пад камандай Станіслава Жалкеўскага ў Цацорскай бітве (1620). Фундаваў некалькі касцёлаў і кляштараў, у тым ліку кляштар кармелітаў у Бярдычаве (1627), якому ў 1630 ахвараваў уласны замак.

У шлюбе з Ядвігай Бялжэцкай меў дачку Крысціну.

Спасылкі

Януш, ваявода кіеўскі Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы кіеўскія Катэгорыя:Старосты сняцінскія Катэгорыя:Старосты жытомірскія