Міхал Ян Пац (1730 — кастрычнік 1787) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-маёр літоўскага войска (1764), генерал-лейтэнант (1766 або 1767).
Трымаў Зёлаўскае староства.
Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Юзафа, кашталяна жамойцкага, і Бальбіны з Валовічаў.
Набліжаны да Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку», браў удзел у Радамскай канфедэрацыі. Увосень 1768 зладзіў у Навагрудку Генеральную канфедэрацыю Вялікага Княства Літоўскага як частку Барскай канфедэрацыі, удзельнічаў у баях канфедэратаў з расійскімі і каралеўскімі войскамі.
Па паразе канфедэрацыі жыў за мяжой (Славакія, Сілезія), памёр у Страсбургу.
Літаратура
Спасылкі Генеалогія Пацаў
Міхал Ян Катэгорыя:Генералы Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Барскія канфедэраты Катэгорыя:Старосты зёлаўскія