Калапла́ка (Caloplaca) — род накіпных лішайнікаў сямейства .
Апісанне Талом тонкі ў выглядзе скарынкі, рэдка патоўшчаны, ад гладкага да злёгку бародаўчатага, шэры, цёмна-шэры, аліўкавы, часам з зеленаватым адценнем, матавы або радзей бліскучы. Радзей талом арэалаваны, з нераўнамерна бародаўчатай паверхняй. На паверхні талома часам утвараюцца сарэдыі. Стрыжань белы. Пладовыя целы (апатэцыі) круглаватыя, сядячыя, разнастайнай афарбоўкі — светла-жоўтыя, аранжавыя і ржава-чырвоныя. Сумкі з 8 спорамі, радзей 12-16. Споры ад эліпсоідных да шырокаавальных, ад кароткіх да больш-менш падоўжаных, 2‑клетачныя, бясколерныя, біпалярныя; спелыя споры 4‑клетачныя. Талом з жоўта-аранжавымі або ржава-чырвонымі пігментамі.
Змяшчае лішайнікавыя кіслоты: эмадзін і парыецін.
Пашырэнне
У свеце род налічвае каля 300 відаў, шырока распаўсюджаных па ўсім свеце, сягаючы ад АнтарктыдыM. Olecha and U. Søchtinga (1993) Four New Species of Caloplaca from Antarctica. The Lichenologist 25, 261—269 да высокіх шырот АрктыкіU. SøChtinga and M. Olecha (1995) The Lichen Genus Caloplaca in Polar Regions. The Lichenologist 27, 463—471. Яго знаходзілі ў паўночных шыротах Паўночнай Амерыкі і Расіі. Толькі на Брытанскіх астравах сустракаецца каля 30 відаўDobson, F.S. (2000) Lichens, an illustrated guide to the British and Irish species. 4th edition. Richmond publishing Co., Slough, England. Асабліва багата прадстаўнікоў роду ў арыдных і міжземнаморскіх рэгіёнах. У 2007 годзе быў адкрыты новы від гэтага роду — , названы ў гонар прэзідэнта ЗША Барака АбамыNew Species Of Lichen Named After President Barack Obama. На Беларусі пашыраныя , і інш.
Лішайнікі сустракаюцца на камяністым субстраце, кары дрэў, драўніне, імхах, раслінных рэштках і на глебе. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і вясной. Індыкатарныя расліны.
Галерэя
Крыніцы
Літаратура Калаплака // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Спасылкі
Катэгорыя:Целасхіставыя Катэгорыя:Роды грыбоў