Захо́дне-Украі́нская Народная Рэспубліка (, паводле тагачаснага напісання — Західно-Українська Народня Республіка; ЗУНР) — украінскае дзяржаўнае ўтварэнне (рэспубліка), якое існавала на працягу 1918—1919 гадоў на тэрыторыі Заходняй Украіны са сталіцай у Львове.
Узнікла пасля Першай сусветнай вайны праз распад Аўстра-Венгрыі. Абвешчана 19 кастрычніка 1918 года. Ахоплівала (або прэтэндавала) на тэрыторыі Галічыны, Букавіны і Закарпацця.
1 лістапада пасля захопу ўлады ў Львове і іншых буйных гарадах рэгіёна ўкраінцамі распачаўся ваенны канфлікт з Польшчай, якую падтрымлівалі краіны Антанты. 22 студзеня 1919 года рэспубліка аб’ядналася («Акт Злучэння») з УНР, атрымала назву «Заходняя вобласць Украінскай Народнай Рэспублікі» (). Спыніла фактычнае існаванне ў выніку (18 ліпеня 1919 года). Анексавана Польшчай, Румыніяй і Чэхаславакіяй.
Да 15 сакавіка 1923 года ўрад ЗУНР знаходзіўся ў эміграцыі.
Гістарычны нарыс Напярэдадні Першай Сусветнай вайны вялікая частка ўкраінскіх тэрыторый — Усходняя Галічына, Букавіна, Закарпацце — знаходзіліся ў складзе Аўстра-Венгрыі. Калі ў кастрычніку 1918 года ва ўмовах ваеннага паражэння аўстра-нямецкага блоку і нацыянальна-вызваленчае барацьбы народаў Аўстра-Венгерская імперыя распалася на некалькі незалежных дзяржаў, украінцы пачалі здзяйсняць шэраг захадаў з мэтай стварэння ўласнай дзяржавы на заходнеўкраінскіх землях [якія ўваходзілі ў склад колішняй Аўстра-Венгрыі].
Пад канец верасня 1918 года ў Львове быў сфарміраваны Украінскі Генеральны Ваенны Камісарыят (УГВК), які распачаў працу па падрыхтоўцы ўзброеннага паўстання. У кастрычніку гэтага ж года кіраўніком камісарыяту быў прызначаны сотнік .
18 кастрычніка гэтага ж года ў Львове на сходах усіх украінскіх дэпутатаў аўстрыйскага парламента, украінскіх членаў галіцкага і букавінскага соймаў, прадстаўнікоў палітычных партый Галічыны і Букавіны, духавенства і студэнцтва была ўтворана — палітычны прадстаўніцкі орган украінскага народа ў Аўстра-Венгерскай імперыіСтатут Української Національної Ради, прийнятий у Львові 18 жовтня 1918 года .
19 кастрычніка 1918 года Рада абвясціла ўкраінскую дзяржаву на ўсёй украінскай этнічнай тэрыторыі Галічыны, Букавіны і ЗакарпаццяПроклямація Української Національної Ради від 19 жовтня 1918 года (букавінцы падтрымалі абвяшчэнне незалежнасці на ). Было прынятае рашэнне аб распрацоўцы дэмакратычнай канстытуцыі, а таксама быў абраны прэзідэнт Украінскай Нацыянальнай Рады, якім стаў Яўген Петрушэвіч.
31 кастрычніка 1918 года ў Львове стала вядома пра прыезд у горада Польскай ліквідацыйнай камісіі (утворана 28 кастрычніка 1918 года ў Кракаве), якая мусіла пераняць ад аўстрыйскага намесніка ўладу над Галічынай і далучыць яе да складу Польшчы. УНРада паставіла перад аўстрыйскім урадам пытанне пра перадачу ёй усёй паўнаты ўлады ў Галічыне і Букавіне. Аднак аўстрыйскі намеснік Галічыны генерал К. Гуйн адказаў катэгарычнай адмовай. Тады на вечаровым паседжанні УГВК (Украінскага Генеральнага Ваеннага Камісарыята) 31 кастрычніка 1918 года было вырашана атрымаць уладу ў Львове ўзброеным шляхам.
Бітва за Львоў справа|thumb|290px|ЗУНР у кастрычніку 1918 года:
У ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада 1918 года стралецкія часткі, узначальваныя сотнікам Дзмітрыем Вітоўскім, занялі ўсе найбольш важныя ўрадавыя ўстановы ў месце (акрамя , што стала адною з памылак і прычынай страты Львова). Гэтыя падзеі ва ўкраінскай гістарыяграфіі атрымалі назву Лістападаўскага чына.
9 лістапада 1918 года УНРада стварыла свой часовы выканаўчы орган, які 13 лістапада гэтага ж года быў ператвораны ва ўрад — .
У гэты ж дзень былі зацверджаныя Канстытуцыйныя асновы новаўтворанай дзяржавы — «Тимчасовий основний закон про державну самостійність українських земель колишньої Австро-Угорської монархії»Тимчасовий основний закон про державну самостійність українських земель бувшої австро-угорської монархії, ухвалений Українською Національною Радою на засіданню 13 падолиста 1918 (), згодна з якім яна атрымала назву «Західно-Українська Народна Республіка» (). Закон вызначаў тэрыторыію ЗУНР, якая ўключала ўкраінскія этнічныя землі і ахоплівала Галічыну, Букавіну і Закарпацце. Тэрыторыя ЗУНР складала 70 тысяч км², насельніцтва — 6 мільёнаў асоб. Быў зацверджаны герб дзяржавы — Залаты Леў на сінім фоне, і сцяг — блакітна-жоўты. Нацыянальным меншасцям на тэрыторыі ЗУНР гарантаваліся роўныя правы з украінскім насельніцтвам.
Часовы Асноўны закон ЗУНР быў з цягам часу дапоўнены цэлыс шэрагам законаў: пра арганізацыю войска (13 лістапада 1918 года), часовую адміністрацыю (15 лістапада 1918 года), часовую арганізацыю судаводства (16 і 21 лістапада 1918 года), дзяржаўную мову (1 студзеня 1919 года), навучальны працэс (13 лютага 1919 года), грамадзянства (8 красавіка 1919 года), зямельную рэформу (14 красавіка 1919 года).
Вынікам актыўнай знешнепалітычнай дзейнасці ЗУНР стала адкрыццё пасольстваў у Аўстрыі, Венгрыі і Германіі і дыпламатычных прадстаўніцтваў у Чэхаславакіі, Канадзе, ЗША, Бразіліі, Італіі і інш.
Украінска-польская вайна Да новай украінскай дзяржавы яўрэйскае, нямецкамоўнае і частка польскага насельніцтва ставілася лаяльна, іншая частка палякаў пры падтрымцы Польшчы распачалі ваенныя дзеянні супраць украінскай улады. Адначасова румынскія войскі перайшлі межы ЗУНР і, незважаючы на супраціўленне насельніцтва, 11 лістапада занялі Чарнаўцы, а пасля гэтага і ўсю Паўночную Букавіну. 290px|справа|thumb|Будынак тэрнопальскае школы № 4, у якім у лістападзе-снежні 1918 года знаходзіўся ўрад ЗУНР. 21 лістапада ў выніку крывапралітных баёў польскія войскі захапілі Львоў (ля горада Перамышля не здолелі разбурыць масты і полськія войскі прыехалі на чыгуначны вакзал у Львове). Урад ЗУНР пераехаў у Цярнопаль, а з 2 студзеня 1919 года УНРада і ўрад ЗУНР знаходзіліся ў Станіслававе (зараз Івана-Франкоўск).
1 снежня 1918 года дэлегацыя УНРады і прадстаўнікі падпісалі ў Фаставе папярэдняе пагадненне пра аб’яднанне ЗУНР і УНРПередвступний договір, заключений дня 1 грудня 1918 года в м. Фастові між Українською Народньою Республікою і Західно-Українською Народньою Республікою про маючу наступити злуку обох українських держав в одну державну одиницю і канчаткова ўхваленую вышэйшым органам дзяржавы 3 студзеня 1919 года.
4 студзеня 1919 года быў сфарміраваны новы ўрад на чале з і створаны Аддзел УНРады (складаўся з дзевяці членаў) пад кіраўніцтвам Яўгена Петрушэвіча.
21 студзеня 1919 года прадстаўнікі Усекарпацкага кангрэса і перадалі ўраду ЗУНР у Станіславе рашэнне насельніцтва края пра далучэнне да Украіны закарпацкіх земляў.
На наступны дзень у Кіеве адбылося ўрачыстае абвяшчэнне «Акту про Злуку» («Акту пра Злучэнне») ЗУНР (Галічына, Букавіна, Закарпацце) і УНР (Наддняпроўская Украіна) у адзіную Украінскую Народную Рэспубліку. Згодна з законам «Про форму влади в Україні» (), прынятым , ЗУНР атрымала назву «Західна Область Української Народної Республіки» (, ЗВ УНР, ЗВУНР). Пазней, пасля падпісання між УНР і Польшчай Акт Злучэння быў дэнансаваны ўладай ЗУНР-ЗВ УНР як пратэст супраць няўзгодненасці дзеянняў з боку Сымона Пятлюры, а таксама пра гэта былі паведамленыя прадстаўнік дыпламатычнай місіі УНР у Варшаве і ўрад ПольшчыISBN 5-7707-7867-9 с.140.
У студзені-маі 1919 года, нягледзячы на пастаянны недахоп зброі, баепрыпасаў і амуніцыі, кантралявала сітуацыю на ўкраінска-польскім фронце і паступова выціскала польскую армію з тэрыторыі Галічыны.
У сярэдзіне лютага гэтага ж года Украінская Галіцкая Армія пачала . Але пад канец лютага 1919 года паспяховы наступ украінскай арміі быў спынены паводле патрабавання Парыжскай мірнай канферэнцыі, якая для перамоў з урадам ЗВ УНР пра ўмовы перамір’я з Польшчай выслала місію ў складзе французскага генерала Бертэлемі (кіраўнік місіі), брытанскага палкоўніка Віярда, амерыканскага прафесара Лорда і італьянскага палкоўніка Стабіле (трох апошнія — члены місіі). Місія высунула патрабаванне неадкладанага спынення ваенных дзеянняў і запрапанавала дэмаркацыйную лінію між дзвюма бакамі, паводле якой 40 % Усходняй Галічыны (Львоў і Драгобыцкі нафтавы басейн) адыходзіла да Польшчы. Урад ЗУНР гэтай прапановы не прыняў, пасля чаго ваенныя дзеянні аднавіліся.
13 мая гэтага года Найвышэйшы Савет краін Антанты здзейсніў новую спробу скласці перамір’е між бакамі, што знаходзіліся ў стане вайны. Прапановы міжсаюзнай камісіі, якую ўзначальваў генерал , былі прыняты ўкраінскім бокам. Аднак умовы перамір’я, паводле якіх Драгобыцкі басейн заставаўся на баку ЗУНР, былі адрынуты ўрадам Польшчы.
Праз гэтыя ўмовы праз два дні на ўкраінскі фронт у Галічыне і Валыні была адпраўлена сфарміраваная і ўзброеная ў Францыі васьмідзесяцітысячная польская армія генерала Юзэфа Галера, якая (паводле планаў Антанты) прызначалася толькі для барацьбы супраць бальшавікоў. Пад канец мая ўрад пачынае пераезд са Станіславава праз Бучач, Чарткоў у Залешчыкі.
Напачатку чэрвеня 1919 года польскія войскі, у тым ліку армія генерала Галлера, арганізавана пры спрыянні Антанты, захапілі амаль усю Галічыну, за выключэннем тэрыторыі паміж Днестрам і ніжнім Збручам. 2 чэрвеня (Бучач) была праведзена нарадаШанковський Л. Бучаччина в роки визвольної війни 1918—1920 // Бучач і Бучаччина. Історично-мемуарний збірник. — Ню-Йорк-Лондон-Париж-Сидней-Торонто: НТШ, 1972. — Т. XXVII. — 944 с.,іл. с.78. У сувязі з крытычным становішчам ЗВ УНР 9 чэрвеня 1919 урад Сідара Галубовіча склаў свае паўнамоцтвы, а Аддзел УНРады перадаў усю паўнату ваеннай і грамадзянай улады Яўгену Петрушэвічу, які атрымаў тытул дыктатара ЗВ УНР. Для выканання ўскладзеных на яго функцый Петрушэвіч стварыў пры сабе часовы выканаўчы орган — Раду Упаўнаважаных Дыктатара і Ваенную Канцылярыю. Начальным правадыром быў прызначаны генерал .
7—28 чэрвеня 1919 года УГА [Украінская Галіцкая Армія] пад камандаваннем Аляксандра Грэкава правяла , у выніку якога значная частка Галічыны была вызвалена ад польскіх войскаў. Аднак праз нястачу зброі і баепрыпасаў УГА была вымушана на працягу чэрвеня-ліпеня 1919 года адступіць на старыя пазіцыі.
16—18 ліпеня гэтага ж года УГА адступіла за раку Збруч. Тэрыторыю ЗВ УНР акупавалі польскія войскі. З ліпеня да лістапада 1919 года месцам знаходжання кіраўніцтва ЗВ УНР з’яўляўся Камянец-Падольскі. 12 лістапада 1919 года ў ім адбылася апошняя сумесная нарада ўрадаў ЗУНР і УНР, на якой Яўген Петрушэвіч прапанаваў адсунуць Сымона Пятлюру ад кіраўніцтва як «неспецыяліста па аператыўных справах». Уранку 17 лістапада гэтага ж года часткі Дабрарміі захапілі Камянец-ПадольскіЛитвин М., Науменко К. Історія ЗУНР.-Львів: Інститут українознавства НАНУ, видавнича фірма «Олір»,1995.-368 с., іл. ISBN 5-7707-7867-9 с.266-267.
Эміграцыя Позна ўвечары 16 лістапада 1919 года Петрушэвіч, палкоўнік В. Вышываны, група ўрадавых асоб ЗУНР, сотня стралкоў асабістай аховыТам жа. былі вымушаныя пераехаць праз Румынію ў Вену, дзе працягвалі актыўную міжнародную дзейнасць датычна абароны дзяржаўных інтарэсаў ЗУНР.
Найвышэйшая Рада Антанты 25 чэрвеня 1919 года (паводле іншых звестак — 29 чэрвеня), перасцерагаючыся наступу бальшавікоў за Збруч, пагадзілася на часовую акупацыю польскімі войскамі Усходняй Галічыны, пакінуўшы юрыдычныя правы над гэтай тэрыторыяй за саюзнымі дзяржавамі.
21 лістапада гэтага года пад ціскам польскага боку быў складзены «Дагавор паміж саюзнымі дзяржавамі і Польшчай па Усходняй Галічыне», паводле якога рэгіён на 25 гадоў уваходзіў у склад Польшчы, захоўваючы статус тэрытарыяльнай аўтаноміі. Па заканчэнні гэтага тэрміна статус гэтых зямель мусіў вызначацца шляхам самавызначэння мясцовага насельніцтва.
8 снежня 1919 года Найвышэйшая Рада Антанты, прызнаўшы ўсходняй мяжою Лінію Керзона, юрыдычна зацвердзіла замацаванне на баку Польшчы тэрыторый, на якія прэтэндавалі тагачасныя ўкраінскія нацыянальныя арганізацыі: Холмшчыны, Лемкаўшчыны, паўднёвага Падляшша і Надсання.