Андрэ́й Вадзі́мавіч Дапкю́нас (, Мінск) — беларускі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі і па сумяшчальніцтве ў Славакіі і Славеніі, Пастаянны прадстаўнік пры АБСЕ і міжнародных арганізацыях у Вене (з 2020 года).

Біяграфія Нарадзіўся 11 красавіка 1963 года ў Мінску, паходзіць з інтэлігентнай сям’і. Яго бацька — вядомы тэатральны дзеяч, працаваў у Міністэрстве культуры, Купалаўскім тэатры; маці Жанна ўзначальвала музей Янкі Купалы. Маці з’яўляецца ўнучатай пляменніцай паэта Купалы. Прабабуляй Андрэя Дапкюнаса была Леакадзія (Лёля) Раманоўская — родная сястра паэта.

У 1985 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1989—1990 гадах у якасці аспіранта-даследчыка навучаўся ў Лонданскай школе эканомікі. Абараніў дысертацыю «Палітычная культура моладзі Вялікабрытаніі» у Беларускім дзяржаўным універсітэцеВытрымкі з аўтарэферату дысертацыі. Кандыдат філасофскіх навук (1991).

На дыпламатычнай службе з 1992 года. Працаваў другім сакратаром у Пастаянным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь пры ААН у Нью-Ёрку (1992—1994) і на розных кіраўнічых пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. На працягу амаль 10 гадоў (1995—2004) кіраваў амерыканскім рэгіянальным падраздзяленнем Міністэрства замежных спраў Беларусі.

З 2004 года па люты 2011 года быў Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных НацыйУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 421 ад 27 жніўня 2004 года «Аб прызначэнні А. В. Дапкюнаса Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый» Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 г. № 48 «Аб вызваленні ад пасады А. В. Дапкюнаса». 13 снежня 2011 года зноў прызначаны кіраўніком беларускай дыпламатычнай місіі пры ААН у Нью-ЁркуУказ Президента Республики Беларусь от 13 декабря 2011 г. № 583 «О назначении А. В. Дапкюнаса» (1/13149) .

У 2006 годзе працаваў старшынёй Выканаўчага савета Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ)Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН абраны на пасаду старшыні Выканаўчага савета ЮНІСЕФ. У 2008 годзе з’яўляўся намеснікам старшыні Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН (ЭКАСАС)Аб выбранні прадстаўніка Беларусі намеснікам старшыні ЭКАСАС. Быў першым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь, які звярнуўся да Генеральнай Асамблеі ААН на беларускай мове Выступ прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у агульнай дыскусіі Генеральнай Асамблеі ААН, 29 верасня 2008 года.

7 жніўня 2017 года быў вызвалены з пасады прадстаўніка Беларусі пры ААН і прызначаны на пасаду намесніка міністра замежных спраў.

20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Славеніі; Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).

21 кастрычніка 2024 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славакіі па сумяшчальніцтвеДапкюнас назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Славакіі па сумяшчальніцтве.

Літаратура Хто ёсць хто ў Беларусі / Укладальнікі: Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў, К. А. Заброцкая, Г. Ф. Івуць, Л. Я. Кулажанка, В. А. Трыгубовіч, А. І. Фядута, В. А. Чуйко. — Вільня, 2007. — С.63.

Спасылкі Permanent Mission of the Republic of Belarus to the United Nations

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Лонданскай школы эканомікі Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кандыдаты філасофскіх навук