Ры́чыя (Riccia) — род пячоначных імхоў з парадку маршанцыевых.
Апісанне
Наземныя, радзей водныя расліны. Слаявіна ў выглядзе разеткі дыяметрам да 2 см з рызоідамі, утворана зверху з асіміляцыйнай, знізу — з асноўнай тканкі. Палавыя органы (антэрыдыі і архегоніі) паглыбленыя ў слаявіну, размешчаны хаатычна.
Арэал і экалогія
Род налічвае каля 200 відаў. Пашыраны паўсюдна пераважна ў паўднёвых шыротах і Паўднёвым паўшар'і. На Беларусі найбольш вядомыя , , . Трапляюцца на вільготнай, звычайна гліністай, аголенай глебе. Водную форму рычыі плаваючай вырошчваюць у акварыумах.
Літаратура
Спасылкі Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986.
Катэгорыя:Маршанцыевыя