Рыста Хейкі Руці (; , Хуйцінен — , Хельсінкі) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 1 снежня 1939 па 19 снежня 1940 года — прэм'ер-міністр Фінляндыі. Прэзідэнт Фінляндыі з 19 снежня 1940 па 4 жніўня 1944 года.

Па адукацыі юрыст. Скончыў ў 1909 юрыдычны факультэт Хельсінкскага ўніверсітэта. У 1910 годзе пазнаёміўся з самым багатым чалавекам Фінляндыі Альфрэдам Кордэлінам, стаў яго адвакатам. Пасля забойства Кордэліна выканаў яго завяшчанне — стварыў фонд. Быў дэпутатам фінскага парламента ад нацыянальна-прагрэсіўнай партыі, дэпутатам гарадскога савета Хельсінкі. У 1921—1924 — міністр фінансаў Фінляндыі, у 1925—1939 — старшыня Банка Фінляндыі. Англафіл, дасканала ведаў англійскую мову, вывучаў марское права ў Оксфардзе ў 1914 годзе.

З 1 снежня 1939 г па 19 снежня 1940 года быў прэм’ер-міністрам Фінляндыі. Прэзідэнт Фінляндыі з 19 снежня 1940 па 4 жніўня 1944 года. На перыяд яго праўлення прыпадаюць дзве вайны паміж Фінляндыяй і СССР: Зімняя вайна (1939—1940) і вайна-працяг (1941—1944).

Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Фінляндыі Катэгорыя:Міністры фінансаў Фінляндыі Катэгорыя:Прэзідэнты Фінляндыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Фінляндыі Катэгорыя:Юрысты Фінляндыі