Святы Фінляндыі ()- афіцыйныя святочныя дні ў Фінляндыі. Дзяржаўныя святы фінляндыі (выхадныя дні) Тэкст загалоўка Тэкст загалоўка Тэкст загалоўка Тэкст загалоўка Тэкст загалоўка Дат Беларуская назва Мясцовая назва (па фінскі) Мясцовая назва (па шведскі) Заўвагі 1 студзеня Новы год Uudenvuodenpäivä Nyarsdagen 6 студзеня Богаяўленне Loppiainen Trettondedagen Наступная чырвоная дата фінскага календара - Эпіфанія ці Богаяўленне, традыцыйнае каталіцкае свята, цесна звязанае з асноўнымі евангельскімі падзеямі - Раством Хрыстовым, пакланеннем валхвоў і Хрышчэннем Хрыста ў Іярдане. Так як Раство святкуецца асобна, 25 снежня, асноўны акцэнт эпіфаніі пераносіцца на Хрышчэнне Вялікая Пятніца Вялікая пятніца Pitkäperjantaj Langfredagen Пятніца перад Вялікаднем 6-9 красавіка Вялікдзень Päsiäispäivä Paskdagen На гэтае свята прыпадае 4 выхадных - з пятніцы па панядзелак Светлы панядзелак Светлы Панядзелак 2.pääsiäispäivä Andra paskdagen Панядзелак пасля Вялікадня 1 мая Свята вясны "Вапунпяйва" Вальпургіева ноч ці свята вясна, яно ж Першамай Vappu Valborgsmässo Першае мая для фінаў, перш за ўсё, гэта свята вясновай сяўбы - дзень Вапу (Vapunaatto). Асыяцавацца з Першамаем - святам усіх працоўных, яно стала значна пазней, у савецкі час. Вапу - гэта паганскае свята вікінгаў, закліканае абараніць будучыя пасевы ад шкоды, якую маглі нанесці злыя духі і душы памерлых Узнясенне Узнясенне Helatorstai Kristi himmelfärds dag У чацьверг, на 40-ы дзень пасля Влікадня фіны адзначаюць Хелаторстай ці Ўзнясенне Хрыстова. Гэта рэлігійнае свята прысвечана ўзнясенню Хрыста на неба і абяцанню аб другім прышэсці Збаўцы канец мая Пяцідзесятніца Helluntaipäivä Pingst 50 дзён пасля Вялікадня. У нядзелю, на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня, каталікі і лютэране святкуюць Сашэсце Святога Духа (лютэранскую Пяцідзесятніцу). Пятніца у перыяд паміж 19 і 25 чэрвеня Дзень раўнадзенства Juhannusaatto Midsommarafton Неафіцыйны - выхадны дзень згодна з пастановай 162/2005 Субота ў перыяд паміж 20 і 26 чэрвеня Купалле (Юханус) Juhannuspäivä Midsommardagen Пераносіцца з 24 чэрвеня Юханус, Уконюхла ці купалле - другое па значнасці свята Фінляндыі, саступаючае толькі Калядам. Адсюль і адна з назваў урачыстасці - Кесяйкоулу, літаральна - "Летнія Каляды". Лістапад (1-я нядзеля) Дзень усіх святых Pyhäinpäivä Alla helgons dag Дзень усіх святых, больш вядомы як Хэлоўін, прыйшоў у Фінляндыю у 1835 годзе. Адзначаюць гэтае свята, звычайна ў першую нядзелю лістапада 6 снежня Дзень незалежнасці Itsenäisyyspäivä Självständighetsdagen Дзень незалежнасці Фінляндыі мае для мясцовых жыхароў вялікае значэнне. У гэты дзень ўсе пранікаюцца пачуццём глыбокага патрыятызма. У гарадах праходзяць парады ўзброеных сіл краіны, арганізуюцца парады і шэсці. 24 снежня Вігілія Joulaatto Julafton Неафіцыйнае - непрацоўны дзень згодна з пастанаўленнем 162/2005 Раство для фінаў - самае значнае свята ў годзе. Яшчэ да прыняцця хрысіянства, у канцы снежня фіны святкавалі Joulu - дзень зімовага сонцастаяння, урачыстасці цяпла і святла. Пазней Joulu аб'ядналі з Раством Хрыстовым і сталі адзначаць у ноч з 24-га на 25-е снежня. 25 снежня Каляды Joulupäivä Juldagen 26 снежня Дзень святога Стэфана 2. joulupäivä ці tapaninpäivä Andra juldagen Усе нядзельныя дні Sunnuntai Söndag Афіцыйныя выходныя - назвы ў адпаведнасці з літургічным годам

Нацыянальныя святы Фінляндым (працоўныя дні) 5 лютага - Дзень Рунеберга. Прысуджэнне літаратурнай узнагароды - Прэміі Рунеберга. 11 лютага - Дзень "нумара службы спасення 112".11 лютага напамінае аб тэлефоне спасення 112 14 лютага - замест звыклага Дня святога Валянціна, у Фінляндыі адзначаюць дзень сяброў. 21 лютага - фіны адзначаюць "Тлусты аўторак" (Laskiainen). 28 лютага - дзень народнага эпаса "Калевалы". 8 сакавіка - традыцыйна ў Фінляндыі святкуюць Міжнародны жаночы дзень. 19 сакавіка - адразу два свята: Дзень Раўнапраўя і дзень Міны Кант. 9 красавіка - на гэты дзень прыпадае Дзень Мікаэля Агрыкалы ці Дзень фінскай мовы. 23 красавіка - Дзень кнігі і ружы. У гэты дзень прысуджваюцца разнастайныя літаратурныя прэміі і ўзнагароды. 27 красавіка - Нацыянальны дзень ветэранаў. Дзень заканчэння так званай Лапландскай вайны 1945 і ўшанаванне ветэранаў. 12 мая - адзначаюць Дзень фінскай культуры. 13 мая - Дзень маці. 16 мая - дзень памяці загінуўшых. 4 чэрвеня - Дзень фінскага сцяга і Дзень сцяга Абарончых сіл Фінляндыі (зацвержаны ў якасці дзяржаўнага ў 1942 годзе). У гэты дзень уручаюцца ўзнагароды і надаюцца вышэйшыя чыны афіцэрам і рэзервістам. 6 ліпеня - фіны адзначаюць Дзень Эйна Лейна, пасля чаго некалькі месяцаў абыходзяцца без урачыстасцяў. 27 ліпеня - Дзень соні, які ўзыходзіць да сярэднявечнага дня ўшанавання сямі юнакоў Эфескіх 10 кастрычніка - Дзень Алексіса Ківі і фінскай літаратуры. 24 кастрычніка - Міжнародны дзень Арганізацыі Аб'яднаных нацый. 6 лістапада - Дзень шведскай культуры. Другая нядзеля лістапада - Дзень бацькі 8 студзеня - Дзень Яна Сібеліуса і фінскай музыкі (зацвержаны ў якасці дзяржаўнага свята ў 2011 годзе).У Фінляндыі ўпершыню святкуюць дзень нараджэння Яна Сібеліуса 13 снежня - дзень Лючыі.

Падыманне сцяга ў святы Сцяг Фінляндыі падымаюць у дзяржаўныя святы (напрыклад, у Дзень незалежнасці, Вапу (1 мая)) - усяго іх 6, а таксама ў дні выбараў і інаўгурацыі прэзідэнта. Такмама існуюць святы, падыманне сцяга ў якія было прызначана Міністэрставм унутраных спраў Фінляндыі (напрыклад, Дзень Еўропы, дзень фінскай літаратуры, Дзень раўнапраўя).Упершыню ў Дзень фінскай музыкі падымуць дзяржаўны сцяг У большасці муніцыпалітэтаў і камун таксама падымаюць сцяг і ў іншыя святочныя дні (напрыклад - Дзень народнага эпаса "Калевалы", Дзень фінскай мовы, Дзень фінскай літаратуры, Дзень ААН і г. д.). Увогуле, у Фінляндыі стала традыцыяй падымаць сцягі на ўсе святочныя дні. Пры гэтым сцягі падымаюцца, як прыватнымі домаўладальнікамі, так і па ўсяму гораду, уключаючы дзяржаўныя ўстановы.

Гл. таксама Дні сцяга ў Фінляндыі Выхадныя і святы ў Фінляндыі Спасылкі

Катэгорыя:Фінляндыя