Маса Ніемі (сапраўднае імя Марці Ніемі, ; , Выбарг — , Тамперэ, Фінляндыя) — фінскі акцёр, музыкант і гумарыст.

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям'і ў Выбарзе ў 1914 годзе. Упершыню зняўся ў кіно ў 1945 годзе, згуляўшы малую ролю ў фільме «Таямніца летняй ночы». Аднак пазней, у 1950-я, яму прынес вялікую вядомасць ўдзел у цыкле фільмаў «Пека Пуўпя» (разам з Эсай Пакарыненам і Сііры Ангеркоскі), а таксама ў фільмах «Лятаючы калакука» (таксама з Эсай Пакарыненам) і "Мы яшчэ вернемся" (з Тапіа Раўтаваара, Анелі Саўлі, Сііры Ангеркоскі і Аку Корханенам). Дзякуючы ўдзелу ў гэтых і іншых фільмах, ён карыстаўся вельмі вялікай папулярнасцю сярод фінскай моладзі 1950-х гадоў, нягледзячы на непрезентабельны выгляд і невысокі рост (усяго 152 см).

Пачынаючы з канца 1950-х Маса Ніемі пачаў злоўжываць алкаголем, што неўзабаве зрабіла немагчымымі яго далейшыя здымкі ў кіно. У 1960 годзе ён скончыў жыццё самагубствам.

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Выбаргу Катэгорыя:Памерлі ў Тамперэ Катэгорыя:Акцёры Фінляндыі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры-самазабойцы Катэгорыя:Самазабойцы, якія прынялі яд