Фінскія татары — этнічная меншасць у Фінляндыі, колькасцю каля 1000 чалавекТарья Халонен «Фінскія татары прыязджаюць за жонкамі ў Казань».

Гісторыя татарскай абшчыны Фінляндыі Асноўнымі грамадскімі арганізацыямі татар Фінляндыі з'яўляюцца Ісламскае таварыства Фінляндыі «Ісламія»Татарскае грамадства «Ідэль» Эстоніі адсвяткавала 15-годдзе і Таварыства татарскай культуры (было заснавана ў 1935 годзе). У розны час таксама існавалі спартыўны клуб «Ёлдыз» (заснаваны ў 1945 годзе), татарская пачатковая школа (існавала паміж 1948 і 1969 гадамі) і іншыя арганізацыі, а таксама перыядычныя выданні на татарскай мове.

Большасць фінскіх татар жыве ў гарадах Хельсінкі, Турку і Тамперэ. Татары цалкам інтэграваны ў фінскае грамадства і звычайна валодаюць, акрамя роднай мовы, яшчэ фінскай і шведскай. Гэта самая першая паводле часу стварэння мусульманская абшчына ва ўсёй СкандынавііA Tatar 'bridge' connects Finland to Turkey.

Продкі фінскіх татар былі гандлярамі і камерсантамі з татарскіх вёсак Сергацкага раёна Ніжагародскай губерні, якія аселі ў Фінляндыі паміж 1870 і 1920 гадамі пасля таго як узніклі палітычныя перашкоды, якія зрабілі немагчымымі гандлёвыя паездкі ў Фінляндыю.

77 фінскіх татар удзельнічалі ў другой і Трэцяй Савецка-фінскай вайне на баку Фінляндыі, 10 з іх загінуліThe Sekret History of Finnish Islam

Вядомыя асобы Адным з вядомых фінскіх татар з'яўляецца футбаліст Ацік Ізмаіл (нар. у 1957 годзе).

Адным з самых яскравых прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі фінскай татарскай дыяспары з'яўляецца Дэніз Батрэтдзін — фінскі татарын у чацвёртым пакаленні, бізнесмен і музыкант. Музычную кар'еру ён пачаў у 1970-х гадах у Хельсінкі разам з татарскім рок-ансамблем «Башкарма». У 1992 годзе заснаваў уласную групу "Kazan Gruppasi Bedretdin" (скарочана «KGB»), у рэпертуары якой як традыцыйная татарская музыка, так і ўласныя сачыненні. Стылістыка музыкі сучасная — у аранжыроўках адчуваецца ўплыў рока і часткова джазавай і блюзавай музыкі.

Заўвагі

Катэгорыя:Татары Катэгорыя:Нацыянальныя меншасці Катэгорыя:Народы Фінляндыі