Расійская рэспу́бліка () — назва Расіі з 1 верасня па 25 кастрычніка 1917 года. Абвешчана пастановай Часовага Урада ад 1 (14) верасня 1917 годаПостановление Временного правительства России «о провозглашении России республикой» от 1 (14) сентября 1917 года. 5 (18) студзеня 1918 года Усерасійскі Устаноўчы сход у законе пра зямлю зацвердзіў назву «Расійская рэспубліка», а затым абвясціў Расію дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікай (аднак гэта не мела практычнага значэння, бо яшчэ да гэтага Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт абвясціў федэратыўны лад Расійскай Савецкай рэспублікі. Словазлучэнне «Расійская Рэспубліка» сустракаецца ў Канстытуцыі 1918 года два разы (арт. 10 і арт. 20), адзін раз «Расійская Савецкая Рэспубліка» (арт. 2), а ў астатніх выпадках Расія ў гэтым дакуменце называецца «Расійская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка».
Дзяржаўны лад Дзяржаўная структура Расійскай рэспублікі складалася з часовых органаў дзяржаўнай улады.
Часовы ўрад з'яўляўся найвышэйшым органам выканаўчай і заканадаўчай улады. Узначальваўся міністрам-старшынём і было заклікана кіраваць краінай да склікання Устаноўчага сходу. Міністры-старшыні — князь Георгій Львоў (з 14 сакавіка па 6 жніўня 1917 года н. ст.) і Аляксандр Керанскі (з 6 жніўня 1917). Часовы Урад страціў уладу ў выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года; Часовы савет Расійскай Рэспублікі — часовы парламент (Прадпарламент), спачатку закліканы быць заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага сходу, але пазней стаў толькі дарадчым органам пры Часовым Урадзе. Старшыня — М. Д. Аўксенцьеў. Быў распушчаны Саветам Народных Камісараў.
Апроч таго, Часовым Урадам быў утвораны шэраг камісій, у якіх распрацоўваліся праекты будучага дзяржаўнага ладу Расіі, у тым ліку новых асноўных законаў (канстытуцыі). Дзеялі і практычна ўсе ўстановы Расійскай імперыі, у прыватнасці Урадаўнічы Сенат, распушчаны пазней бальшавікамі паводле Дэкрэту пра суд № 1.
Беларускія нацыянальныя арганізацыі У перыяд 1905—1917 гадоў з пачаткам росту нацыянальных рухаў у Расіі шматлікія палітычныя арганізацыі беларускага кірунку, разам з рухамі іншых не-расійскіх народаў Расіі, выказвалі ідэі пра будучую дэмакратызацыю ў Расіі, у выніку якой у Расіі будзе ўтвораная федэрацыя, а беларускія землі ў ёй атрымаюць статус аўтаноміі. Падобны шлях развіцця Расіі і Беларусі бачыла, напрыклад, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, якая, аднак, ужо ў 1918 годзе падтрымала абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.
Ужо пасля канца існавання Расійскай рэспублікі і прыходу ёй на змену савецкай улады шэраг беларускіх нацыянальных арганізацый першапачаткова прытрымліваліся думкі пра аднаўленне не-савецкае федэратыўнай Расіі, у якой Беларусь мела б аўтаномію на рэспубліканскай аснове. Падобныя планы таксама падзялялі расійскія эсэры і яўрэйскія сіяністы.
У снежні 1917 года Усебеларускі з'езд сфармуляваў ідэю стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі як аўтаноміі ў складзе Расіі
Гл. таксама Лютаўская рэвалюцыя Літаратура История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А.Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.
Катэгорыя:Гісторыя Расіі Катэгорыя:Лютаўская рэвалюцыя 1917 Катэгорыя:З’явіліся ў 1917 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1917 годзе