Кундская культура — мезалітычныя культура VIII—V тысячагоддзяў да нашай эры, распаўсюджаная на тэрыторыі ўсходняй Прыбалтыкі ад Польшчы да Ленінградскай вобласці і паўднёвай ФінляндыіКаменный век Восточной Прибалтики .

Развілася на базе свідэрскай культуры і пазней эвалюцыянавала ў нарвенскую культуру.

Пуліскае паселішча кундскай культуры лічыцца следам старажытнага знаходжання чалавека на тэрыторыі Эстоніі. Кундская культура названа ў гонар эстонскага горада Кунда (знаходзіцца прыблізна за 110 кіламетраў на ўсход ад Таліна), недалёка ад якога было знойдзена першае шырока вывучанае паселішча на гары Ламмасмяэ і ў навакольным тарфяніку.

На тэрыторыі Беларусі вядома тры паселішчы, два ў Полацкім раёне і адно — у ВерхнядзвінскімСярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаў // Гісторыя Беларусі: у 6 т. — Т. 1: Старажытная Беларусь. — Мінск: Экаперспектыва, 2007. — С. 32-33.

Прадстаўнікі культуры часта выкарыстоўвалі для вытворчасці інструментаў і зброі рогі і косткі, што было абумоўлена рэдкімі радовішчамі крэменю ў рэгіёне.

Мёртвых хавалі ў выпрамленым палажэнні ў адзіночку ці групамі (часам у некалькі ярусаў), часта пасыпалі трупы вохрай і клалі да іх прылады працы.

Выказваюцца здагадкі, што носьбіты гэтай культуры мелі гаплагрупу N1cHaplogroup N (Y-DNA).

Як і позняя свідэрская культура, кундская культура пазней пашыраецца на паўночны ўсход і ўсход, што вызначылі прыродныя ўмовы і адыходжанне ў гэтым напрамку паўночных аленяў. Комплексы, уласцівыя кундскай культуры, знаходзяць ля Анежскага возера, а яшчэ больш на поўнач фіксуюцца постсвідэрскія комплексы на рэках Каме і ПячорыA. Girininkas. Baltų kultūros ištakos II. Klaipėda, 2011. С. 76..

Спасылкі Развіццё прыроднага асяроддзя і культурна-храналагічнае дзяленне мезаліту лясной зоны Усходняй Еўропы

Катэгорыя:Мезаліт Еўропы Катэгорыя:Археалагічныя культуры Беларусі Катэгорыя:Археалагічныя культуры Латвіі Катэгорыя:Археалагічныя культуры Літвы Катэгорыя:Археалагічныя культуры Польшчы Катэгорыя:Археалагічныя культуры Расіі Катэгорыя:Археалогія ў Фінляндыі Катэгорыя:Археалогія ў Эстоніі