thumb|right|270px|Скандынаўскія краіны

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Скандынавіі () — калегіяльны орган царкоўна-адміністрацыйнага кіравання Рымска-Каталіцкай царквы ў Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі. Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Скандынавіі ажыццяўляе вызначаныя пастырскія функцыі, накіраваныя на вырашэнне літургічных, дысцыплінарных і іншых пытанняў, уласцівых каталіцкай абшчыне скандынаўскіх краін. Вышэйшым органам Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Скандынавіі з'яўляецца агульны сход біскупаў скандынаўскіх краін. Рашэнні канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Скандынавіі зацвярджаюцца Рымскім Папам.

Гісторыя У 1923 годзе адбылася сустрэча ардынарыя стакгольмскай дыяцэзіі біскупа Іаханеса Эрыка Мюлера, ардынарыя апостальскага вікарыята Даніі біскупа Іосіфам Брэмсом і ардынарыя апостальскага вікарыята Нарвегіі Іаханеса Олафа Сміта. Падчас гэтай сустрэчы вырашаліся пытанні пра становішча жаночых манаскіх кангрэгацый у Скандынавіі і падрыхтоўкі да візіту прэфекта Кангрэгацыі распаўсюджання веры кардынала Вілема Марынуса ван Росума. На гэтай сустрэчы таксама было вырашана правесці ў хуткім часе Сінод.

12 жніўня 1923 года ў Стакгольме адбыўся першы этап Сінода біскупаў скандынаўскіх краін. Падчас сінадальнага сходу біскуп Іаханес Эрык Мюлер прапанаваў стварыць царкоўны адміністрацыйны орган, цэнтр якога знаходзіўся б у Капенгагене. Другі этап Сінода адбыўся 15 жніўня 1923 года ў Хельсінкі, на якім абмяркоўвалася пытанне стварэння агульнай духоўнай семінарыі для дыяцэзій скандынаўскіх краін.

У лютым 1924 года адбылася інфармацыйная сустрэча, да якой далучыўся ардынарый апостальскай прэфектуры Ісландыі біскуп Марцін Мёйленберг.

У жніўні 1932 года ў рамках Скандынаўскага еўхарыстычнага кангрэсу адбылася яшчэ адна сустрэча біскупаў скандынаўскіх краін.

Падчас Другой сусветнай вайны Святы Прастол санкцыянаваў стварэнне пастаяннай канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Скандынавіі. Арганізацыйная сустрэча адбылася 11 — 14 чэрвеня 1946 года. Наступныя сходы Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Скандынавіі праходзілі ў Осла (верасень 1951 года), Бергене (май 1960 года), Хельсінкі (27 верасня 1984 года). На канферэнцыі ў Хельсінкі было вырашана, што біскупы будуць сустракацца праз вызначаны прамежак часу.

Члены канферэнцыі У склад Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Скандынавіі ўваходзяць сем біскупаў з

Дыяцэзіі Краіны Дыяцэзія Капенгагена Дыяцэзія Стакгольма Дыяцэзія Хельсінкі Дыяцэзія Осла Тэрытарыяльная прэлатура Тромсё Тэрытарыяльная прэлатура Тронхейма Дыяцэзія Рэйк'явіка

Арганізацыйная структура Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў збіраецца адзін раз у два гады. Вышэйшым органам Канферэнцыі з'яўляецца Генеральная асамблея, якая аб'ядноўвае ўсіх каталіцкіх біскупаў Скандынавіі.

Генеральная асамблея На Генеральнай асамблеі вырашаюцца наступныя пытанні:

Дапамога пастырскай працы; Каардынацыя пастырскай дзейнасці; Экуменічныя адносіны з іншымі хрысціянскімі абшчынамі Скандынавіі;

Рашэнні, прынятыя на Генеральнай асамблеі абавязковыя для ўсіх удзельнікаў Канферэнцыі.

Пастаянны савет Пастаянны савет дзейнічае паміж сходамі Генеральнай асамблеі. Пастаянны савет складаецца са Старшыні і Генеральнага сакратара, якія маюць права прымаць рашэнні абавязковыя для ўсіх удзельнікаў паміж працамі Генеральных асамблей.

Спіс старшыняў

Імя Гады старшынства Дадатковая інфармацыя 1 біскуп Джон Эдвард Тэйлар 1970—1973 ардынарый дыяцэзіі Стакгольма 2 біскуп Паўль Версурэн 1973—1978 ардынарый дыяцэзіі Хельсінкі 3 біскуп Джон Вілем Нікалайсен Гран 1978—1986 ардынарый дыяцэзіі Осла 4 біскуп Паўль Версурэн 1986—1998 ардынарый дыяцэзіі Хельсінкі 5 біскуп Герхард Швенцэр 1999—2005 ардынарый дыяцэзіі Осла 6 біскуп Андэрс Арбареліус з 2005 ардынарый дыяцэзіі Стакгольма

Крыніца Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3

Спасылкі Афіцыйны сайт

С Катэгорыя:Каталіцтва ў Ісландыі Катэгорыя:Каталіцтва ў Фінляндыі Катэгорыя:Каталіцтва ў Швецыі Катэгорыя:Каталіцтва ў Нарвегіі Катэгорыя:Каталіцтва ў Даніі