Іта́лія ( ), Італья́нская Рэспу́бліка () — краіна ў Паўднёвай Еўропе. Знаходзіцца на Апенінскім паўвостраве. Цягнецца ад паўночных Альпаў амаль да ўзбярэжжа Паўночнай Афрыкі, ствараючы, такім чынам, лінію даўжынёй 1100 км. Італію акружаюць Лігурыйскае і Тырэнскае мора на захадзе, Іанічнае мора на поўдні і Адрыятычнае мора на ўсходзе. У нацыянальную тэрыторыю Італіі ўваходзяць два вялікіх вострава, гэта Сардзінія і Сіцылія, а таксама мноства маленькіх астравоў, такіх як Капры, Іхія, Эльба; Ліпарскія астравы паўночней Сіцыліі; астравы Пантэлерыя, Ліноза, Ламп'ёнэ і Лампедуза паміж Сіцыліяй і Афрыкай. Па пагадненню з Югаславіяй 1954—1971 гг., у склад Італіі ўвайшоў Трыест з вобласцю Істрыя. На тэрыторыі самой Італіі існуюць два невялікіх незалежных анклава — Ватыкан і Рэспубліка Сан-Марына. Італія мяжуе на захадзе з Францыяй, на поўначы з Швейцарыяй і Аўстрыяй, на ўсходзе са Славеніяй. Сталіца Італіі — Рым.
Сучасная Італія ўтварылася ў 1861 г., пад кіраўніцтвам караля Сардзініі Віктора Эмануіла II. Дагэтуль Італія складалася з шматлікіх незалежных дзяржаў, чый сепаратызм і моц адлюстраваліся ў тэрытарыяльным падзеле Італіі на 20 рэгіёнаў. Восем з іх знаходзяцца ў Паўночнай Італіі: Эмілія-Раманья, Фрыулі-Венецыя-Джулія, Лігурыя, Ламбардыя, П’емонт, Трэнціна Альто-Адзіджэ, Вале-д’Аоста і Венета. Шэсць знаходзіцца ў Цэнтральнай частцы краіны: Абруца, Лацыё, Марке, Малізэ, Таскана і Умбрыя. Паўднёвая Італія складаецца з чатырох: Апулія, Базіліката, Калабрыя і Кампанія. Астатнія два рэгіёны — гэта астравы Сіцылія і Сардзінія. Італія знаходзіцца на сусветнай гістарычнай арэне з часоў Рымскай Імперыі. Сучасная Італія з’яўляецца індустрыяльна развітай краінай, адным з лідараў Еўрапейскага Саюза.
Сімволіка дзяржавы
Сцяг Упершыню італьянскі трыкалор з’явіўся 7 студзеня 1797 года ў Эміліі як сцяг рэспублікі, абвешчанай Джузэпэ Кампаньёні. Падчас кіравання Напалеона сцяг таксама выкарыстоўваўся як сімвал Французскай рэвалюцыі.
Пасля Венскага кангрэса і Рэстаўрацыі трыкалор застаўся сімвалам свабоды і быў выкарыстаны ў рэвалюцыйных рухах 1831 года і 1848 года.
У 12-м артыкуле Канстытуцыі Італіі гаворыцца, што «сцяг Італіі — гэта трыкалор, зялёны, белы і чырвоны ў выглядзе трох роўных вертыкальных палос».
Нацыянальны гімн Італьянскі гімн, вядомы таксама як «Браты Італіі» і «Песня італьянцаў» — з’яўляецца неафіцыйна гімнам Італьянскай Рэспублікі з 12 кастрычніка 1946 года. 17 лістапада 2005 года Сенат у першым чытанні прыняў закон аб афіцыйным гімне, аднак далей закон не прайшоў і гімн так і застаўся на неафіцыйным узроўні. Тэкст гімна быў напісаны ўвосень 1847 года Гафрэда Мамелі, а музыка, трохі пазней, кампазітарам Мікеле Навара. У 80-я гады XX стагоддзя таксама шырока быў распаўсюджаны ўрывак з оперы Джузэпэ Вердзі «Набука», які выконваўся ў якасці гімна.
Герб Афіцыйная эмблема Італьянскай Рэспублікі была апублікавана Прэзідэнтам Італіі Энрыка дэ Нікола 5 мая 1948 года. Эскіз эмблемы быў зроблены мастаком Паала Паскета, які выйграў гэта права ў конкурсах 1946 і 1947 гадоў сярод 500 іншых кандыдатаў і амаль 800 эскізаў.
Эмблема ўяўляе белую пяціканцовую зорку з чырвонымі краямі, накладзеную на зубчастае кола з пяццю спіцамі, якое знаходзіцца паміж аліўкавай галіной злева і дубовай справа. Зялёныя галіны звязаны разам чырвонай стужкай з надпісам «Італьянская Рэспубліка» (італ. REPUBBLICA ITALIANA) вялікімі белымі літарамі.
Назва Існуе багата здагадак наконт этымалогіі назвы «Italia», якія былі прапанаваны гісторыкамі і лінгвістаміAlberto Manco, Italia. Disegno storico-linguistico, 2009, Napoli, L’Orientale, ISBN 978-88-95044-62-0. Паводле аднога з найбольш распаўсюджаных тлумачэнняў, тэрмін Italia мае грэчаскае паходжанне і з аскоцкай мовы Víteliú перакладаецца як «зямля цяляці»J.P. Mallory and D.Q. Adams, «Encyclopedia of Indo-European Culture» (London: Fitzroy and Dearborn, 1997), 24.. Бык быў сімвалам паўднёвых італьянскіх плямёнаў і ён часцяком выкарыстоўваўся пад час самніцкіх войнаў як сімвал непакорнасці Рыму і волі паўднёвай Італіі. Грэчаскі гісторык Дыянісій Галікарнаскі звязваў назву з імем легендарнага караля сікулаў і энотраў Італам, які таксама згадваўся Арыстоцелем і Фукідыдам.
Назва Italia першапачаткова ўжывалася толькі да паўднёвай часцы паўвострава, да сучаснай Калабрыі, паводле Антыёха Сіракузскага. Але ў яго часы слова Энотрыя і Італія былі сінонімамі, болей таго, імя ўжывалася да тэрыторыі Лейканіі. Грэкі паступова сталі ўжываць назву адносна да больш шырокай тэрыторыі, а потым і да ўсяго паўвостраваPallottino, M., «History of Earliest Italy», trans. Ryle, M & Soper, K. in Jerome Lectures, Seventeenth Series, ст.50.
Гісторыя
Прагісторыя і старажытны Рым Раскопкі ў Італіі выявілі наяўнасць сучаснага чалавека яшчэ ў перыяд палеаліту, каля 200 000 гадоў тамуKluwer Academic/Plenum Publishers 2001, ch. 2. ISBN 0-306-46463-2.. Італьянскія плямёны дарымскай Італіі, як умбрыйцы, лаціняне (прашчуры рымлян), вольскі, самніты, кельты і лігуры, якія засялілі паўночную Італію, і многія іншыя пераважна індаеўрапейскія плямёны. Сярод асноўных гістарычных народаў, не індаеўрапейскага паходжання вылучаюць этрускаў, элімцаў, сікулаў і дагістрычных сардзінцаў.
Паміж 17—11 стагоддзямі да н.э. грэкі мікенскай цывілізацыі ўсталявалі кантакты з ІталіяйThe Mycenaeans and Italy: the archaeological and archaeometric ceramic evidence , University of Glasgow, Department of Archaeology, а ў 8-м і 7-м стагоддзях да н.э. грэчаскія калоніі былі створаны на ўзбярэжжах Сіцыліі і паўднёвай часткі італьянскага паўвострава, якія сталі вядомы пад назвай Вялікая Грэцыя. Таксама фінікійцы заснавалі калоніі на ўзбярэжжы Сардзініі і Сіцыліі.
Старажытны Рым быў спачатку невялікай сельскагаспадарчай суполкай, заснаванай каля 8 стагоддзя да н.э., з цягам часу мястэчка вырасла ў каласальную імперыю, якая ахоплівала ўсё Міжземнае мора, у якой старажытныя грэчаская і рымская культуры былі аб’яднаны ў адну цывілізацыю. Гэтая цывілізацыя была настолькі ўплывовай, што яе адгалоскі існуюць у сучасным праве, адміністрацыі, філасофіі і мастацтве, сфарміраваўшы падставу лічыць, што заходняя цывілізацыя заснавана на рымскай. У павольным згасані з канца 4 стагоддзя н.э., імперыя канчаткова разбілася на дзве часткі ў 395 годзе Заходнюю Рымскую імперыю і Усходнюю Рымскую імперыю. Заходняя частка, пад ціскам франкаў, вандалаў, гунаў, готаў і іншых груп насельніцтва з усходняй Еўропы, нарэшце, распалася, у выніку чаго на італьянская паўвостраў была падзелена на мноства невялікіх незалежных каралеўстваў, якія ваявалі паміж сабой у бліжэйшых 1300 гадоў. Усходняя частка засталася адзінай спадчыніцай рымскай дзяржавы.
Сярэднявечча
У VI стагоддзі візантыйскі імператар Юстыніян адваяваў Італію ў остготаў, але ўварванне новай хвалі германскіх плямёнаў лангабардаў у канцы таго ж стагоддзя, знізілі візантыйскую прысутнасць на апенінскай паўвостраве. Ламбардскае каралеўства паўночнай і цэнтральнай Італіі была пазней далучана да імперыі франкаў Карлам Вялікім у канцы VIII стагоддзя. Францкія каралі дапамаглі рымскім папам усталяваць уладу ў цэнтральнай Італіі, ад Рыма да Равены. Да XIII стагоддзя ў італьянскай палітыцы дамінавалі адносіны паміж нямецкімі імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі і папамі рымскімі, таму большасць італьянскіх дзяржаў прытрымлівалася то аднаго то іншага боку.
Менавіта ў гэты перыяд сфарміраваліся такія інстытуты ўлады, як сіньярыя і сярэднявечная камуна. У анархічных умовах, якія часцяком пераважалі ў сярэднявечных італьянскіх гарадах-дзяржавах, людзі шукалі моцнай улады, каб аднавіць парадак і супыніць бясконцыя ваенныя сутычкі мясцовай эліты. Спробы Берэнгара Фрыульскага і Ардуіна Іўрэйскага стварыць незалежнае аб’яднанае каралеўства Італія былі разгромлены Францкімі імператарамі. Нягледзячы на шматлікія разбуральныя войны, італьянскія гарады, асабліва на поўначы, хутка развіваліся і пазней пераўтварыліся ў своеасаблівую з’яву, як купецкую рэспубліку. У гэтых гарадах-дзяржавах, алігархічнай рэчаіснасці, дамінуючым была класа купецтва, пры гэтым існавала адносная свабода навуковай і творчай дзейнасці. Выбітным сярод іх, на поўначы Італіі, быў Мілан, які ў XII стагоддзі ўзначальваючы Ламбардскую лігу, разграміў разам з саюзнымі гарадамі-дзяржавамі нямецкага імператара Фрыдрыха Барбаросу, што прывяло да поўнай незалежнасці большасці паўночных і цэнтральных італьянскіх гарадоў.
З IX стагоддзя на Сіцыліі існаваў ісламскі эмірат пакуль у канцы XI стагоддзя нарманы яго не захапілі, разам з большасцю лямбардскіх і візантыйскіх дзяржаў паўднёвай частцы Італіі. Праз складаны шэраг падзей, на поўдні Італіі было створана адзінае каралеўства, якое кіравалася спачатку Гогенштаўфенамі, потым Анжуйскай дынастыяй, а з XV стагоддзя, дынастыей Арагона. На Сардзініі, былой візантыйскай правінцыі, з’явіліся незалежныя дзяржавы, аднак большая частка астравы знаходзілася пад кантролем Генуі альбо Пізы, пакуль каралеўства Арагон заваявала востраў у XV стагоддзі.
У пазнейшыя часы на тэрыторыі Італіі былі існавалі шматлікія марскія рэспублікі, як Венецыя, Генуя, Піза і Амальфі. Італьянскія рэспублікі займаліся гандлем на Усходзе, стваралі калоніі на ўзбярэжжах Чорнага і Міжземнага мораў, зладжвалі кантакты з Візантыйскай імперыяй і ісламскім міжземнаморскім светам. Гэтыя марскія рэспублікі бралі таксама актыўны ўдзел у крыжовых паходах, выкарыстоўваючы новыя палітычныя і гандлёвыя магчымасці. Рэспублікі пашыраліся таксама за кошт суседніх італьянскіх гарадоў, як Падуя, Верона, Бергама і іншыя. У Мілане ў той час было створана Міланскае герцагства, якое займала тэрыторыю заходняй Ламбардыі. П’емонт увайшоў у склад Савойскага графства. Фларэнцыя ператварылася ў высока арганізаваны гандлёвы і фінансавы цэнтр, стаўшы на многія стагоддзі еўрапейскай сталіцай шоўку, воўны, банкаў і ювелірных вырабаў. Гэта прывяло да доўгага суперніцтва з іншымі тасканскімі дзяржавамі, як Арэца, Лука, Піза і Сіена.
Італія адыгрывала значную ролю ў культурым развіцці Еўропы ў Сярэднявеччы. Акрамя рэлігійнай улады папы рымскага, Італія рэзідэнцыя першага еўрапейскага ўніверсітэта, што адчыніўся ў Балонні. Таксама шырока вядомы такія італьянскія рэлігійныя дзеячы як Бенедыкт Нурсійскі, святыя Францыск Асізскі і Тамаш Аквінскі, а таксама італьянскія пісьменнікі — Дантэ Аліг’еры, Джавані Бакача і Франчэска Петрарка. Школа Салерна дала магчымасць усёй Еўропе далучыцца да ведаў ісламскай і візантыйскай медыцыны, а кантакты паміж марскімі рэспублікамі і краінамі ісламскага міжземнамор’я прывялі да шырокага распаўсюджвання арабскіх лічбаў у Заходняй Еўропе.
Эпоха Адраджэння Да XV стагоддзю камуны Тасканы былі аб’яднаны вакол Фларэнцыі ў Вялікае герцагства Тасканскае, Ламбардыя была аб’яднана вакол Мілана ў Герцагства Мілан, Раманья была аб’яднана вакол Ферары ў Ферарскае герцагства, усе гэтыя дзяржавы ўяўлялі сабой манархіі. У Венецыі і Генуі захаваліся арыстакратычныя рэспублікі. У XVI стагоддзі на значнай частцы Італіі замацавалася панаванне Іспаніі, пасля вайны за Іспанская спадчына 1701—1714 — панаванне аўстрыйскіх Габсбургаў.
У 1797 годзе ў Італію ўвайшла Французская армія, былі ўтвораны Цыспаданская рэспубліка, Транспаданская рэспубліка, Венецыянская рэспубліка, Лігурыйская рэспубліка, П’емонцкая рэспубліка, Рымская рэспубліка, Неапалітанская рэспубліка, усе з’яўляліся алігархічнымі рэспублікамі. У тым жа 1797 годзе яны аб’ядналіся ў Цызальпінскую рэспубліку, пераназваную ў 1802 Італьянскую Рэспубліку, якая ў сваю чаргу ў 1805 годзе была ператворана ў Каралеўства Італія, каралём якога стаў Імператар Францыі Напалеон I. У 1814 годзе французская армія пакінула Італію, былі адноўлены Герцагства Мадэна, Герцагства Парма, Каралеўства Неапаль і Папская Вобласць былі адноўлены яшчэ 1799 годзе, Каралеўству Сардзінія быў вернуты П’емонт, Эмілія Папскай Вобласці, Ламбардыя і Венета Аўстрыі.
Новы час