Шведскі тэатр Турку ( ) — найстарэйшы ў Фінляндыі муніцыпальны тэатр, заснаваны ў 1839 годзе ў г. Аба. Размешчаны на цэнтральнай Гандлёвай плошчы на скрыжаванні вуліц Эрыкінкату (Eerikinkatu, 13) і Аўракату.
Гісторыя Будынак быў пабудаваны ў 1837 — 1838 гадах пад кіраўніцтвам гарадскога архітэктара Пера Юхана Гюліха і кантролем архітэктара Карла Людвіга Энгеля і з'яўляецца ў наш час найстарэйшым у Фінляндыі тэатральным будынкам.
Тэатр быў урачыста адкрыты 21 студзеня 1839 года.
На працягу XIX стагоддзя тэатр не меў уласнай трупы і прымаў на сваёй сцэне артыстаў са Швецыі. З 1840 па 1850 гады на сцэне тэатра рэгулярна выступала трупа Пера Дэлана.
Нацыянальны калектыў артыстаў быў сфарміраваны ў перыяд з 1872 па 1894 гады.
Тэатр мае некалькі сцэн: Вялікую сцэну (315 пасадачных месцаў), Студзіа-сцэну (120 месцаў) і Тыльян-сцэну (100 месцаў).
Спасылкі Афіцыйны сайт Шведскага тэатра Турку
Катэгорыя:Тэатры, заснаваныя ў 1839 годзе Катэгорыя:Тэатры Турку