Іван Іванавіч Коўкель (, в. Вялікае Сяло Лідскага раёна Гродзенскай вобласці — ) — беларускі гісторык, краязнавец. Кандыдат гістарычных навук (1979). Прафесар (2005).
Біяграфія У 1964 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гродненскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы, у 1972 г. — аспірантуру пры БДУ. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Жырмунскай сярэдняй школе, служыў ў Савецкай Арміі ў 1964—1965 гг. Дырэктар Магунскай школы (Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці). З 1972 года працаваў у ГрДУ. Дацэнт кафедры гісторыі СССР і БССР (1972—1987), гісторыі БССР (1987—1991), гісторыі Беларусі (1991—1992) ГрДУ. Загадчык кафедры грамадскіх навук Гродзенскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў у 1986—1991 гг.Коўкель Іван Іванавіч // Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск: Белорусская наука, 2007. — С. 191.
Навуковая дзейнасць У 1979 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Политическое банкротство националистической контрреволюции в Беларуси (1919—1925 гг.)». Кандыдат гістарычных навук (1979), прафесар (2005).
Кірункі навуковых зацікаўленняў: нацыянальны рух на Беларусі ў 1920—1930-я гг., гісторыя Гарадзеншчыны, гісторыя палітычных партый і грамадскіх рухаў на тэрыторыі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст., дзейнасць Арміі Краёва у гады Другой сусветнай вайны.
Аўтар больш за 250 прац.
Крыніцы
Літаратура Ва ўдзячнай памяці калег: [некралог] // Гродзенскі ўніверсітэт. — 16 верасня 2009. — № 7—8. — С. 8. Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск: Белорусская наука, 2007. — С. 191—192. — 470 с. — 600 экз. — ISBN 978-985-08-0855-4. Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 247—248.
Спасылкі Круглы стол, прысвечаны памяці прафесара І. І. Коўкеля, прайшоў на факультэце гісторыі і сацыялогіі — grsu.by, 02.11.2012, 10:33
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі