Лю́бкі (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 35 двароў, 55 жыхароў.

Гісторыя У 1561 годзе — сяло, падоранае Жыгімонтам Аўгустам Войстамскай парафіі.

У 1612 годзе ва ўласнасці Станкевічаў. Прададзены Карэйвам.

У 1766 годзе ў маёнтку Войстам.

У другой палове XIX стагоддзя Любкі адносяцца да Рускасельскай грамады.

У 1915—1916 гадах тут размяшчалася салдацкая кухня расійскіх войскаў. Ад неасцярожнага абыходжання з агнём згарэў увесь цэнтр вёскі. Цэнтр адбудоўваць не сталі.

У 1938 годзе — у Войстамскай вясковай гміне.

З 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.

У 1950 годзе створаны калгас імя Сталіна, які аб’яднаў 46 сялянскіх гаспадарак.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Іжскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна