Старасе́ллеРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983. — 240 с. (ст. 164). — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Александрыйскага сельсавета.

Геаграфія За 19-20 км на паўночны захад ад Шклова, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Копысь, за 50 км ад Магілёва; на аўтамабільнай дарозе , за 4 км ад аўтамабільнай дарогі . Каля аграгарадка цячэ рака Бярозаўка.

Гісторыя Упершыню Стараселле згадваецца ў XVI стагоддзі як маёнтак у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства, уладанне Сапегаў. У 1606 годзе тут існаваў касцёл. 3 1656 года мясціна перайшла ў валоданне Нарушэвічаў, потым пратэстанцкай царквы. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) мястэчка спалілі маскоўскія войскі.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Стараселле апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. Тут працавала смалакурна-шкіпінарнае прадпрыемства (1859), дзейнічалі Траецкая царква і царкоўна-прыходская школа (1862). У 1868 годзе мястэчка было ў валоданні Л. Цітова; 2 крупадзёрныя, вінакурны і цагельны заводы, сукнавальня, 2 млыны, карчма. Станам на 1886 год — 33 двары, валасная і мяшчанская ўправы, 2 царквы, касцёл, сінагога, вадзяны млын, карчма, 11 крамаў, 2 кірмашы. На 1909  год — 88 двароў.

З 1919 года Стараселле ў Гомельскай, з 1920 года — у Віцебскай губерні, з 1924 года — у БССР, адміністрацыйны цэнтр Старасельскага сельсавета Копыскага, Талачынскага, Шклоўскага раёнаў.

У складзе калгаса «Бальшавік».

Да 2013 года Стараселле ўваходзіла ў склад Старасельскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области., у 1924—1963 гадах яго цэнтрРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 лістапада 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046)..

Насельніцтва 1886 год — 242 жыхары, 33 двары 1909 год — 450 жыхароў, 88 двароў 1999 год — 431 жыхар 2002 год — 478 жыхароў, 192 двары 2009 год — 423 жыхары 2019 год — 484 жыхароў

Славутасці Праваслаўная капліца на могілках. Старыя каталіцкія могілкі. Гарадзішча (1-е тысячагоддзе н.э.), на паўночна-ўсходняй ускраіне аграгарадка, на правым беразе р. Бярозаўка — . Курган (ІХ–ХІІ стагоддзі), 0,3 км на паўночны захад ад аграгарадка, на правым беразе р. Мар’янка — . Брацкая магіла (1944 год) — .

Страчаная спадчына Касцёл Найсвяцейшай Тройцы XVIII стагоддзя. Знішчаны савецкай уладай у 1939 годзе. Яўрэйскія могілкі.

Літаратура

Ліст карты N-36-61. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1978—1982 гг.

Спасылкі

Катэгорыя:Александрыйскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна Катэгорыя:Стараселле (Александрыйскі сельсавет)