Іў Шавэн (; , , Бельгія) — французскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2005 года.
Біяграфія Іў Шавэн нарадзіўся ў Бельгіі, адкуль яго бацькі пераехалі ў французскі Тур у 1939 годзе. У 1954 годзе ён скончыў Ліёнскую Вышэйшую школу фізікі, хіміі і электронікі. У 2005 годзе Шавэн разам з амерыканцамі Робертам Грабсам і Рычардам Шрокам прысуджана Нобелеўская прэмія «за ўклад у развіццё метаду метатэзіса ў арганічным сінтэзе». Даследаванні метатэзіса алефінаў Шавэн праводзіў у 1970-я гады. Іў Шавэн, нягледзячы на першапачатковую заяву пра магчымую адмову ад узнагароды, ўсё ж прыняў яе.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Хімікі Францыі Катэгорыя:Хімікі XX стагоддзя