Макрасям'я — структурная адзінка ў лінгвістыцы, якая ўключае ў сябе некалькі сем'яў моў. Аб'яднанні некалькіх сем'яў у адну вялікую макрасям'ю звычайна грунтуюцца толькі на тэорыях, і ўспрымаюцца шматлікімі лінгвістамі неадназначна. Таму, кажучы пра якую-небудзь макрасям'ю, напрыклад настратычную або сіна-каўказскую, варта памятаць, што тэрмін макрасям'я ў гэтым выпадку азначае толькі магчымую сувязь паміж групамі моў, якія ў яе ўваходзяць.

Некаторыя прапанаваныя макрасем'і Барэйская гіперсям'я Афразійская макрасям'я Настратычная макрасям'я (індаеўрапейскія, алтайскія, картвельскія, дравідыйскія, уральска-юкагірскія, эскімоска-алеуцкія) Сіна-каўказская макрасям'я (баскская, дэнэ-енісейскія, паўночна-каўказскія, бурушаскі, хурыта-ўрарцкія, сіна-тыбецкія, пад пытаннем таксама ўключэнне ў даную сям'ю цэлай групы ізалятаў) Аўстрычная макрасям'я (аўстраазіяцкія мовы, аўстранезійскія мовы, дунтайскія мовы, мяа-яа мовы) Амерындская макрасям'я Нігера-сахарская гіперсям'я Нігера-кангалезскія мовы Ніла-сахарскія мовы Кайсанскія мовы Інда-ціхаакіянскія мовы Андаманскія мовы Папуаскія мовы Тасманійскія мовы ? ізаляты Індыі: кусунда, ніхалі Аўстралійскія мовы (29 сем'яў моў Аўстраліі)

Дагэтуль застаецца незразумелай сітуацыя з макракласіфікацыяй моў індзейцаў Амерыкі (за выключэннем эскімоса-алеуцкіх і на-дэнэ, якія ўключаюцца ў барэйскую гіперсям'ю)

Спасылкі

Гл. таксама Макрасем'і індзейскіх моў Гістарычная лінгвістыка Эвалюцыйная лінгвістыка

*