Эрнст Юсефсан (; , — , ) — шведскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Стакгольмскай АМ (1867-76), адначасова здзяйсняў падарожжы ў Нарвегію, Германію, Францыю і іншыя краіны. У 1879-86 жыў пераважна ў Парыжы. Ад твораў, адзначаных уплывам імпрэсіянізму (пераважна партрэты — «Журналіст Г. Рэнхольм»), перайшоў да нацыянальна-рамантычных твораў, блізкіх да сімвалізму («Нек», 1882, Нацыянальны музей, Стакгольм). З 1888 пакутаваў на шызафрэнію, якая паўплывала на пазнейшыя карціны і малюнкі майстра (гратэскава-фантастычныя кампазіцыі). Выступаў таксама як паэт.

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Швецыі Катэгорыя:Паэты Швецыі Катэгорыя:Шведскамоўныя паэты