Юлія Міцкевіч (нар. Юлія Міцкевіч ) — беларуская журналістка, феміністка, абаронца правоў аб’яднанняў ЛГБТ у Беларусі, у 2010—2013 гадах — старшыня аб’яднання Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада.

Біяграфія Скончыла магістарскае навучанне ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце па тэме gender studies. Бярэ актыўны ўдзел ў феміністычным руху, займалася абаронай правоў аб’яднанняў ЛГБТ у Беларусіhttp://ampby.org/2012/02/17/14746/ . Працавала журналісткай на беларускім інфармацыйным партале naviny.byhttp://naviny.by/rubrics/opinion/2008/05/05/ic_articles_410_156953 . У 2010 годзе была абранай на пасаду старшыні аб’яднання Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая грамада. Заняла гэтую пасаду пасля Марыны Гундар. На сходзе 10-11 снежня 2011 года была пераабранайhttp://www.msd-mh.info/node/90?language=en . 23-24 лістапада 2013 года на пасаду старшыні быў абраны Мікалай Цяцёркінhttp://www.msd-mh.info/news/molodye-social-demokraty-vybrali-novogo-lidera .

Крыніцы

Катэгорыя:Актывісты ЛГБТ-руху ў Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Постаці фемінізму