Андрэа Чэзальпіна (, Арэца — , Рым) — італьянскі медык, прыродазнавец і філосаф. Прафесар універсітэтаў у Пізе (1555) і Рыме (1592). Папярэднік У. Гарвея ў вывучэнні кровазвароту; першым апісаў вялікі круг кровазвароту. Заклаў асновы марфалогіі раслін, прапанаваў (1583) першую сістэму расліннага царства, заснаваную пераважна на будове насення, кветак і пладоў (выдлучыў 2 класы дрэў і кустоў, 12 класаў паўхмызнякоў і траў, 1 клас безнасенных раслін), якія аказалі вялікі ўплыў на развіццё батанікі.
Катэгорыя:Медыкі XVI стагоддзя Катэгорыя:Батанікі Італіі Катэгорыя:Батанікі XVI стагоддзя Катэгорыя:Філосафы Італіі Катэгорыя:Філосафы XVI стагоддзя Катэгорыя:Вучоныя Эпохі Адраджэння