Цэмеская бухта, Новарасійская бухта — бухта Чорнага мора ў паўночнай частцы Каўказскага ўзбярэжжа.

Утворана Суджукскай касой і мысам Даоб. Даўжыня 15 км, шырыня каля ўваходу 9 км, у сярэдняй частцы 4,6 км. Глыбіня 21—27 м. Берагі на паўднёвым захадзе нізінныя, на паўночным усходзе — узгорыстыя. Упадае рака Цэмес. Восенню і зімой вялікую небяспеку для суднаходства ўяўляе вецер ураганнай сілы. У Цэмескай бухце — горад Новарасійск.

Катэгорыя:Залівы Чорнага мора Катэгорыя:Новарасійск Катэгорыя:Залівы Краснадарскага края