Верхнялужыцкая мова () — мова лужыцкіх сербаў і адна з афіцыйных моў Германіі.
Адносіцца да славянскай групы моў. Агульны лік носьбітаў — каля 40 000 чалавек, яны жывуць у Саксоніі. Лік носьбітаў мовы ў штодзённым жыцці значна ніжэйшы.
Пашырэнне Агульны лік лужыцкіх сербаў у Горнай Лужыцы — 40 000, аднак актыўна карыстаюцца мовай — 13 000. Агульны лік лужычан у Дольнай Лужыцы — 20 000, аднак актыўна карыстаюцца мовай — 7 000. У адрозненне ад ніжнялужыцкай мовы, верхнялужыцкая мова не знаходзіцца на мяжы вымірання. Усяго ж пражываюць у Лужыцы прыкладна 600 000 чалавек — лужычанаў і нелужычанаў (немцаў). Цэнтрам верхнялужыцкай культуры з’яўляецца горад Баўцэн у Саксоніі.
Асаблівасці Націск заўсёды падае на першы склад. Шэраг фанетычных асаблівасцей збліжае верхнялужыцкую мову з беларускай: наяўнасць фрыкатыўнага /h/, змякчэнне гукаў /d/, /t/ адпаведна да /dź/, /ć/, наяўнасць прыстаўнога /в/.
Алфавіт літараназваасноўныалафон (МФА)іншыяалафоныA aaB bbejC ccejČ ččejĆ ćУ новай версіі ć знаходзіцца пасля č. Да 2005 года ў алфавіце можна сустрэць ć пасля t.ćetD ddejDź dźdźejE eejĚ ěět, F fefG ggejH hhaCh chcha, I iiJ jjotK kkaŁ łeł літараназваасноўныалафон (МФА)іншыяалафоныL lelM memN nenПерад g і k вымаўляецца як [ŋ].Ń ńejnO ooÓ óótP ppejR rerŘ řeřS sesŠ šešT ttejU uuW wwejY yypsilonZ zzetŽ žžet
Прыклад тэксту
Naša wjeska
To je naša wjeska. Blisko wjeski je lěs. Tam widźiš našu chěžu. Wokolo chěže je zahroda. W zahrodźe je naša wowca. Naša kruva tam njeje. Tu je dróha do města. Widźiš tam šulu? Tam je naš wučer. Wučer ma psyka. Blisko zahrody je naš susod. Susod ma awto a jědźe do města. Maš doma tež awto? Blisko dwora je štom. Wokoło štoma je trawa. Što hišće widźiš?
Нашая вёска
Гэта наша вёска. Паблізу вёскі ё лес. Там бачыш нашу хату. Вакол хаты агароджа. У агароджы нашая авечка. Нашая карова там не есь. Вось дарога ў горад. Бачыш там школу? Там наш настаўнік. Настаўнік мае сабаку. Паблізу агароджы наш сусед. Сусед мае аўтамабіль і ездзіць у горад. А ты маеш дома аўтамабіль? Паблізу двара ё дрэва. Вакол дрэва трава. Што яшчэ ты бачыш?
Спасылкі
Падручнік, слоўнік, карысныя матэрыялы Дапаможнік верхнялужыцкай мовы (Пераклад пачатку чэшскага падручніка на рускую). Лужыцка-нямецкі слоўнік
Катэгорыя:Мовы Германіі