Чарні́ца — рака ў Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці і Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 22 км. Плошча вадазбору 207 км². Вадазбор у межах Лідскай раўніны і Верхнянёманскай нізіны. Пачынаецца за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Вайганы (Валожынскі раён), цячэ ў межах Лідскай раўніны. Упадае ў Бярэзіну за 1,5 км у напрамку на поўдзень ад хутара Будзішча. Рэчышча на працягу 19,2 км каналізаванаеРака Чарніца (басейн ракі Нёман) . У вярхоўі перасыхае.

Асноўныя прытокі — Пазалушка і Дунай (справа).

Літаратура

Спасылкі Реки — Гродненская область. Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Іўеўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Заходняй Бярэзіны