Роналд Мюлдэр (, нар. ) — канькабежац-спрынтар з Нідэрландаў. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы на дыстанцыі 500 м.
Спартыўная кар'ера На чэмпіянатах Нідэрландаў удзельнічае з 2006 года.
Першы подыум на нацыянальным першынстве заваяваў у сезоне 2009/2010, стаўшы другім на 500 м, праз год стаў чэмпіёнам Нідэрландаў на 500 м. На чэмпіянаце свету ў спрынтарскім мнагабор'і 2010 стаў чацвёртым.
На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы ўдзельнічаў на дыстанцыі 500 метраў і заняў 11-е месца.
Брат-блізнюк — Міхел Мюлдэр, таксама канькабежац-спрынтар.
Акрамя канькоў, таксама выступаў на ролікабежных спаборніцтвах, летам 2011 года перамог на чэмпіянаце Еўропы.Свингсу на роликовых коньках нет равных
Спасылкі Статыстыка выступленій
Катэгорыя:Канькабежцы Нідэрландаў Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года