Мілаш Црнянскі (; , Чонград — , Бялград) — сербскі паэт, празаік, драматург, журналіст, перакладчык, укладальнік анталогій кітайскай і японскай паэзіі.
Біяграфія Скончыў філасофскія факультэты ўніверсітэтаў Бялграда (1920) і Лондана (1951). У гады Першай сусветнай вайны (1914—1918) быў мабілізаваны ў аўстра-венгерскую армію. У 1929—1941 гадах служыў у югаслаўскіх пасольствах у Рыме і Берліне. У якасці публіцыста выступаў па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі Югаславіі. З 1941 года жыў у Англіі. З 1965 года ў СФРЮ. Друкаваўся з 1912. У зборніку вершаў «Лірыка Ітакі» (1919), тэматыка якога ўласціва літаратуры «страчанага пакалення», выказаны пратэст супраць вайны.
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты Сербіі Катэгорыя:Пісьменнікі Сербіі Катэгорыя:Драматургі Сербіі Катэгорыя:Пісьменнікі-мадэрністы Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі часопіса НІН Катэгорыя:Анархісты Катэгорыя:Нарадзіліся ў медзье Чонград Катэгорыя:Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта