Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2014 (, таксама вядомы як BetVictor Welsh Open 2014 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 19 лютага па 2 сакавіка 2014 года ў Ньюпарт цэнтры, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў 23-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 года. Кампанія «BetVictor» стала спонсарам адкрытага чэмпіянату Уэльса ў другі раз запар. Прызавы фонд турніру склаў £ (на £ больш, чым у мінулым годзе), з якіх £ атрымаў пераможца (на £ больш, чым у мінулым годзе).
Пераможцам турніру стаў англійскі снукерыст Роні О’Саліван, які абыграў на сваім шляху да тытула Мічэла Трэвіса, Бары Пінчэса, кітайскага гульца Сяа Гадуна, Рыкі Уолдэна (усіх з лікам 4:1), шатландца Джона Хігінса (5:1), Бары Хокінса (6:2) і Дзіна Дзюньхуэя ў фінальным матчы з лікам 9:3. Гэтая перамога стала 26-м рэйтынгавым поспехам англічаніна, а таксама трэцім тытулам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які выйграў О’Саліван пасля перамог у 2004 і 2005 гадах. Такім чынам, ён зраўняўся па колькасці тытулаў турніру з шатландцамі Стывенам Хендры і Джонам Хігінсам.
Прызавыя грошы
У 2014 годзе спонсарам адкрытага чэмпіянату Уэльса ў другі раз запар стала букмекерская кампанія BetVictor. Прызавы фонд турніру вырас у параўнанні з 2013 годам на £50,000 і склаў £300,000. Таксама на £10,000 выраслі і прызавыя пераможцы, якія склалі ўжо £60,000. Апроч таго, прыз за максімальны брэйк, які выканаў Роні О’Саліван у фінальным паядынку, склаў £10,000.
ДасягненнеПрызавыяПераможцаФіналістПаўфіналістыЧвэрцьфіналісты1/8 фіналу1/16 фіналу1/32 фіналуВышэйшы брэйк Агульны прызавы фонд Максімальны брэйк
Рэйтынгавыя ачкі
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2014 меў мінімальна магчымае сярод паўнавартасных рэйтынгавых турніраў размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, пры якім пераможца атрымаў 5000 балаў. Аналагічнае размеркаванне ачкоў было толькі на адкрытых чэмпіянатах Аўстраліі і Індыі, а таксама на German Masters.
ДасягненнеАчкіПераможцаФіналістПаўфіналістыЧвэрцьфіналісты1/8 фіналу1/16 фіналу1/32 фіналу1/64 фіналу
Асноўная сетка
Верхняя частка
Ніжняя частка
Фінал
Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Леа Скальян.Ньюпарт Цэнтр, Ньюпарт, Уэльс, 2 сакавіка 2014 Дзін Дзюньхуэй (5) 3–9 Роні О’Саліван (2)
3 Сусветны рэйтынг 32 15 Перамогі на прафесійных турнірах 55 10 Рэйтынгавыя турніры 25 Статыстыка выступленняў на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 1 Колькасць тытулаў 2 Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 3 + 3 нічыі (1; 0) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Уэльса) 9 + 3 нічыі (2; 0) 45 (14; 0) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Уэльса) 74 (21; 0) 1 (1; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Уэльса) 3 (0; 0)
ТурнірСтадыяЛік Champion of Champions 2013 1/4 фіналу Дзін Дзюньхуэй5:6 Роні О’Саліван Мастэрс 2012 1/8 фіналу Дзін Дзюньхуэй4:6 Роні О’Саліван Прэм’ер-ліга 2011 Фінал Дзін Дзюньхуэй1:7 Роні О’Саліван Прэм’ер-ліга 2011 Этап 8 — Фінал Дзін Дзюньхуэй 3:1 Роні О’Саліван Power Snooker 2010 Фінал Дзін Дзюньхуэй258:572На турніры Power Snooker адсутнічалі фрэймы, таму падаецца агульны лік набраных ачкоў. Роні О’Саліван Прэм’ер-ліга 2010 Групавы раўнд Дзін Дзюньхуэй 3:3 Роні О’СаліванШанхай Мастэрс 2009 1/4 фіналу Дзін Дзюньхуэй3:5 Роні О’Саліван Прэм’ер-ліга 2008 Групавы раўнд Дзін Дзюньхуэй0:6 Роні О’Саліван Прэм’ер-ліга 2007 Групавы раўнд Дзін Дзюньхуэй 4:2 Роні О’СаліванЧэмпіянат свету 2007 1/16 фіналу Дзін Дзюньхуэй2:10 Роні О’Саліван Мастэрс 2007 Фінал Дзін Дзюньхуэй3:10 Роні О’Саліван Прэм’ер-ліга 2006 Групавы раўнд Дзін Дзюньхуэй 3:3 Роні О’Саліван Трафей Паўночнай Ірландыі 2006 Фінал Дзін Дзюньхуэй 9:6 Роні О’Саліван Прэм’ер-ліга 2005 Групавы раўнд Дзін Дзюньхуэй 3:3 Роні О’Саліван Мастэрс 2005 1/4 фіналу Дзін Дзюньхуэй2:6 Роні О’СаліванДзённая сесія: 36–70, 8–91 (91), 15–75 (70), 62–55, 59–68 (Дзін 55), 0–92 (92), 48–59, 52–80 Вячэрняя сесія: 109–30 (109), 121–0 (121), 13–105, 0–147 (147) 121 Вышэйшая серыя 147 2 Соценныя серыі 1 3 Серыі 50+ 4
Статыстыка турніру
Роні О’Саліван у трэці раз выйграў адкрыты чэмпіянат Уэльса пасля перамог у 2004 і 2005 гадах. Такім чынам, ён зраўняўся па колькасці тытулаў з шатландцамі Стывенам Хендры і Джонам Хігінсам.
О’Саліван выйграў свой 54-ы прафесійны і 26-ы рэйтынгавы тытул. Такім чынам, ён абышоў па колькасці рэйтынгавых перамог Джона Хігінса. Больш за 26 тытулаў рэйтынгавага ўзроўню выйгравалі толькі Стывен Хендры (36), Стыў Дэвіс (28).
Статыстыка гульцоў